У нядзелю, 15 мая, у араторыі імя блл. мучанікаў з Познані г. Дзятлава адбылося стрыт-мерапрыемства “Мы за здаровы лад жыцця”.
Падчас Імшы ў гонар святога Дамініка Савіо 6 мая ўдзельнікі Савіо-клуба ў Смаргоні ўрачыста склалі абяцанні, над якімі разважалі цэлы год. Просячы заступніцтва святога Дамініка, яны прысягнулі жыць у еднасці з Езусам і Марыяй, пабожна ўдзельнічаць у Імшах, адказна выконваць свае абавязкі, з любоўю і павагай адносіцца да кожнага чалавека.
У гаміліі падчас Імшы кс. Павел Шчарбіцкі SDB расказаў пра дар сяброўства, праз якое мы можам набліжацца да святасці, а таксама ўспомніў пра асобу маладога святога, які заўсёды з’яўляўся прыкладам добрага і вернага сябра. У звароце да хлопцаў і дзяўчат святар падкрэсліў: “Нягледзячы на тое, што Дамінік Савіо малады святы, ён з’яўляецца прыкладам сілы, мужнасці, нецярпімасці да граху”. Таксама, па словах святара, нельга змарнаваць ні хвіліны часу ў імкненні да святасці і кожны чалавек заўсёды павінен быць гатовым стаць перад Нябесным Айцом.
Павіншаваць моладзь з гэтай падзеяй прыйшлі іх бацькі, ксяндзы і сёстры, старэйшыя ўдзельнікі Савіо-клуба, міністранты, дзеці і моладзь. Пасля Імшы ўсе парафіяне былі запрошаны на салодкі пачастунак у араторый, дзе і прадоўжылася святкаванне.
Фотаздымкі – Элліна Урбанайць
“ProVocatio”-сустрэча аб пакліканні для хлопцаў узростам ад пятнаццаці гадоў адбылася з 30 красавіка - па 1 мая ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах. Пад час двух дзен хлопцы разважалі на наступныя тэмы :”Учора”, ”Сёння” і “Заўтра”. На сустрэчу аб пакліканні прыехалі хлопцы з Мінску, Смаргоні, Жупран, Бабруйска і Бараўлян.
З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім Араторыі імя Святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір. Гэты турнір быў прысвечаны Святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога прыпадае 6 мая.
У нядзелю 24 красавіка ў салезіянскай парафіі ў Смаргоні стала на 4 міністрантаў больш. Склалі абяцанні, атрымалі благаслаўленне і прынялі комжы Уладзіслаў Арцёменка, Вадзім Буйноўскі, Антон Жамойда і Антон Субко.
Чацвёрты штогадовы турнір па мікра-футболе ў гонар святога Дамініка Савіо ў мінскім салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско адбыўся 23 красавіка. У турніры прыняло ўдзел восем каманд з розных куткоў нашай краіны. Спаборніцтвы былі зарганізаваны для юных футбалістаў ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў уключна.
Каб нашы ўчынкі былі добрыя, трэба мець трошкі адвагі, цярпліва пераносіць усе нястачы, ніколі нікога не крыўдзіць і заўсёды любіць.