11 чэрвеня салезіянская сям’я Беларусі сабралася ў горадзе Смаргонь, каб адсвяткаваць агульны для ўсіх, але асобны для кожнага юбілей. Выдатнай нагодай для сумеснага святкавання стала 75-годдзе з дня нараджэння і 50-годдзе манаскага жыцця ксяндза Юзафа Занеўскага SDB.
29 мая у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёла) з нагоды Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», якое падрыхтавала Салезіянская сям’я з аніматарамі, моладдзю і бацькамі.
26 мая 2016 года ў дзень свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстовай удзельнікі суполкі “Адкрытыя сэрцы” пабывалі ў цэнтры св. Лукі пры Карытас Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі ў в. Ляскоўка Мінскага раёна і прадставілі конкурсна-танцавальную праграму “Вясёлка” у рамках фестывалю “Таленты чыстых сэрцаў” для маладых талентаў з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
28 мая 2016 года вялікая радасць завітала ў парафію Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. 8 Хлопцаў і 14 дзяўчат у першы раз у сваім жыцці прынялі ў сваё сэрца Езуса Эўхарыстычнага.
24 мая – свята Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. Яе імя носіць Бараўлянская парафія, заснаваная ў 2000 годзе. Парафіяльная ўрачыстасць і канцэрт у гонар Маці Божай адбыліся ў нядзелю 22 мая 2016 г.
21 мая ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Галоўнай тэмай гэтага святкавання былі словы св. Яна Боско: "Даверцеся Марыі, і вы ўбачыце, што такое цуды".
Мюзікл “Ксёндз Боско айцец і настаўнік”, які салезіянская моладзь рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Ксяндза Боско ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у сталіцы Расійскай Федэрацыі горадзе Маскве 15 мая.
Ва ўсіх кутках свету любы можа збавіцца, калі жыве як сапраўдны хрысціянін.