24 снежня – таямнічая і ўрачыстая ноч, ноч якую чакае кожны хрысціянін. Усе збіраюцца за святочным вігілійным сталом, дзеляцца аплаткам, спяваюць калядныя спевы пасля чаго ўсёй сям’ёй ідуць у касцёл на святую Імшу-Пастэрку. Пастэрка ў дзятлаўскай святыні распачалася ад тэатральнай мініяцюры, якую падрыхтавала старэйшая моладзь і якая дазволіла кожнаму з прысутных увайсці ў святочную атмасферу Божага Нараджэння.
"Quis cantat, bis orat" ("Хто спявае, той двойчы моліцца") – гэтыя словы св.Аўгусціна мы часта можым пачуць, калі размаўляем наконт спеваў падчас малітвы ці іншых літургічных спатканняў. Менавіта гэтыя словы і з'яўляюцца дэвізам нашага дзіцячага парафіяльнага хору парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. І гэта не проста звычайныя словы, але для ўдзельнікаў хору яны маюць важнае значэнне.
6 снежня ў жыцці парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г.Дзятлава быў вельмі насычаны на падзеі.
У гэты дзень распачалася дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў “Ад сэрца да сэрца”. На працягу тыдня моладзь араторыя імя благаславёных мучанікаў з Познані г. Дзятлава рыхтавала віншавальныя паштоўкі на надыходзячыя святы, каб на атрыманыя сродкі падрыхтаваць падарункі для дзяцей-інвалідаў.
6 снежня ў мінскі араторый імя св. Яна Боско завітаў св. Мікалай. Праграма свята была падзелена на дзве часткі - першая была прысвечана дзецям, другая - моладзі.
Ксёндз Станісалаў Лугоўскі SDB быў адным з першых салезіянаў у Беларусі. Пастырскаму служэнню на нашай Бацькаўшчыне ён прысвяціў 25 год свайго святарства. На працягу апошніх чатырох гадоў святар выконваў фукнцыю пробашча парафіі Св. Мацвея, што ў Раўбічах. Зараз кс. Станіслаў завяршае гэтую місію і вяртаецца на сваю Радзіму — ў Польшчу. Вернікі раўбіцкай парафіі сабраліся на ўрачыстай св. Імшы ў першую нядзелю Адвенту, 29 лістапада, каб падзякаваць Богу за пастырскую паслугу кс. Станіслава і прывітаць новага пробашча.
У нядзелю 6 снежня ў Бараўлянах адзначылі ўспамін святога Мікалая. Святкаванне распачалося святой Імшой. Пад час гаміліі прыйшоў святы Мікалай, які падарыў дзецям цукеркі і запрасіў да араторыя. У араторый ўдзельнікаў свята спаткалі анёлы, якія разам с сястрой Веранікай Огар FMA і ксяндзом Станіславам Краўчанка SDB правялі гульні і бансы.
Моладзь прыйшла ў араторый вечарам 5 снежня, каб пабавіцца разам са Святым Мікалаем. Усё пачалося з Святой Імшы і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Працяг святкавання адбываўся ў араторыі. Хлопцы і дзяўчаты на працягу ўсяго вечара актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных гульнях і конкурсах. Яны яшчэ лепш пазнаёміліся са Святым, каторы дапамог кожнаму удзельніку вечара ўзяць пастанову на адвэнт.
Да хваробаў душы трэба адносіцца так жа сур’ёзна, як да хваробаў цела.