Пятніца, 27 Май 2016 11:11

«Беларусь - спадчына ксяндза Боско»: інтэрв’ю з пераможцам конкурса хэштэгаў Кірылам Тумарам

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Супольнасцьsdb.by/news” "Укантакце" праводзіла конкурс на лепшы хэштэг, якім будзе суправаджацца падрыхтоўка да візіту і непасрэдна сам візіт Генеральнага настаяцеля Таварыства Святога Францішка Сальскага кс. Анхеля Фярнандэса Арцімэ SDB ў Беларусь. У выніку галасавання пераможным стаў хэштэг #NewBoscoBelarus, а яго аўтар Кірыл Тумар атрымаў кубак з лагатыпам sdb.by/news. Прадстаўляем вашай увазе інтэрв’ю з пераможцам.

- Пахвалёны Езус Хрыстус, Кірыл, у першую чаргу дазволь павіншаваць Цябе з тым, што Ты перамог у конкурсе на лепшы хэштэг!

- Дзякуй, дзякуй!

- Распавядзі калі ласка, чаму Ты вырашыў прыняць удзел у гэтым конкурсе?

- Я праглядаў сваю стужку навін у Твітары і ўбычыў што SDB.by/news праводзіць такі конкурс, зацікавіўся, прайшоў па спасылцы, прачытаў і вырашыў, чаму б не паўдзельнічаць, ну вось, неяк так і атрымалася.

- А што абазначае твой хэштэг?

- Ксёндз Анхель з’яўляецца для нас, так скажам, новым ксяндзом Боско, ксяндзом Боско нашага часу, адсюль узялося NewBosco. Ну а Беларусь - зразумела, што ён прыязджае ў нашу краіну, так і атрымалася NewBoscoBelarus.

- А чым для Цябе з’яўляецца прыезд Генерала?

- Візіт папярэдніка ксяндза Анхеля, ксёндза Паскуаля Чавеса, у Беларусь я не памятаю, таму, для мяне гэта будзе першы візіт Генеральнага настаяцеля салезіянскай сям’і ў нашу краіну. Напэўна, гэта магчымасць адчуць сябе часткай сусветнай салезіянскай сям’і. Адчуванне таго, што Беларусь таксама з’яўляецца, так скажам, спадчынай ксяндза Боско.

- А што ў тваім жыцці азначае быць знаёмым з салезіянскай сям’ёй?

- Для мяне гэта значыць вельмі многа, з салезіянамі я сустрэўся, калі мне было 10 год, і неяк уліўся, знайшоў тут шмат сяброў. Мне падабаецца прыходзіць у Араторый, праводзіць вольны час з сябрамі, дапамагаць у падрыхтоўцы святаў, мерапрыемстваў. Мне падабаецца “стыль святасці” які прапануюць ксяндзы салезіяне. Можна сказаць, што я таксама з’яляюся часткай салезіянскай сям’і, бо зараз я ўжо кандыдат у аніматары.

- А што ты чакаеш ад наступнага году?

- Я ўжо і не ведаю чаго чакаць, юбілейны год адсвяткавалі, генерал прыязджае, не ведаю, 18 СМЕП хіба чакаю (смяецца)

- Дзякуй, Кірыл, за размову і яшчэ раз віншую з перамогай у конкурсе!

- Дзякуй, дзякуй за кубак!

Думкі ксяндза Боско

Май пакору ў кожным дзеянні, калі гэта павінна служыць збаўленню душаў.

Св. Ян Боско