24 мая падчас святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Паола Пеццы, Мітрапаліт архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве, на пасаду пробашча катэдральнага касцёла Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ўступіў кс. Уладзімір Кабак SDB, які нарадзіўся ў Смаргоні.
У нядзелю, 30 красавіка 2017 года, у Ватыкане паведамілі пра тое, што Папа Францішак прызначыў кс. Віталія Крывіцкага SDB, пробашча парафіі святога Пятра ў г. Адэсе, біскупам Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне.
27 лютага папа Францішак упаўнаважыў камісію па справах кананізацыі апублікаваць указ аб пакутніцтве кс. Цітуса Зэмана, святара - салезіяніна, які ў 50-60-я гады падчас камуністычнага рэжыму абараняў святарскае служэнне і выратоўваў пакліканні. У цяперашні час праводзіцца шмат даследаванняў накіраваных на тое, каб болей даведацца аб гэтым новым пакутніку, які вельмі…
Напрыканцы сакавіка ў Дзярждэпартаменце ЗША Меланія Трамп, першая ледзі, і Томас Шэнан, намеснік дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаннях, уручылі штогадовую міжнародную прэмію Women of Courage, прызначаную для адважных жанчын, якія выконваюць сваю місію ў небяспечных і складаных абставінах.
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі 27 лютага 2017 г. прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананазацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў васьмі кандыдатаў да хвалы алтароў, двое з якіх з'яўляюцца салезіянамі.
Патрэбна часам прыкрыць свае вочы і вушы на рэчы, які развесяляюць і задавальняюць цела. Яно павінна больш падпарадкавацца духу, каб магло лепш служыць на Хвалу Пана. Каб ніколі не сталася так, што цела пануе над душой.