Прадстаўнікі дабраахвотнікаў з ксяндзом Боско з усяго свету сабраліся ў Рыме на VI Генеральным Сходзе, каб абмяркаваць тэму: “Як жывыя камяні (1П 2,5), каб узрастаць у еднасці”.
Кс. Крыстабаль Лопэз Ромэро SDB, народжаны 19 мая 1952 года ў Вэлес-Рубіо, у іспанскай дыяцэзіі, быў прызначаны арцыбіскупам дыяцэзіі Рабат у Марока.
2017 год у сусветнай шкале быў часам багатым на розныя падзеі для Салезіянскай сям’і. Адной з найважнейшых падзей, пазначаных радасццю і ўдзячнасццю, было вызваленне пасля 18 месяцаў затрымання салезіянскага місіянера з Індыі кс. Тамаша Ажаналіла.
30 верасня 2017 у Браціславе ксёндз салезіянін Тытус Зэман абвешчаны бласлаўлёным.
Надзвычайнае сведчанне веры. Так пра ксяндза Тома Ажаналіла SDB, які нарэшце быў вызвалены з палону тэрарыстаў пасля 18 месяцаў зняволення, сказалі яго сабраты, якія мелі магчымасць сустрэцца з ім.
Святар-салезіянін Том Ажаналіл, выкрадзены тэрарыстамі ў 2016 г. у Емене, вызвалены. Аб гэтым паведаміў арцыбіскуп Паўль Хіндэр, Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі. Паведамляецца, што значны ўклад у вызваленне 57-гадовага індыйскага місіянера зрабіў урад Амана. Зараз святар знаходзіцца ў гэтай блізкаўсходняй краіне, адкуль адправіцца ў Індыю.
Рэліквіі святога заснавальніка салезіянскага таварыства, скрадзеныя 2 чэрвеня, былі знойдзены ў Пінероло, недалёка ад Турына. Карабінеры Вілланова арыштавалі 40-гадовага мужчыну. Рэліквіі былі знойдзеныя дасьледчыкамі ў яго кухоннай шафе.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзце паслухмянымі. Праз гэта мы будзем дастойныя споўніць Божую волю і зробім адзіны крок у верх па лесвіце святасці.

Св. Ян Боско