У маі 2017 года адбылася афіцыйная прэзентацыя лагатыпа СДМ, а таксама былі прадстаўлены апекуны сусветнага моладзевага сходу. Сярод шматлікіх святых заступнікаў СДМ знайшліся і салезіянскія. Афіцыйным апекуном стаў наш умілаваны ксёндз Боско і благаслаўлёная салезіянка Марыя Рамэра.
14 студзеня ў адлегласці каля 600 метраў ад салезіянскай пляцоўкі ў Пасіл, адным з найбольш бедных і найбольш населеных раёнаў горада Себу, адбыўся пажар. Пажарнай службе спатрэбілася больш за дзве гадзіны, каб пагасіць полымя, надзвычайная сітуацыя мела мейсца каля 15.00. Гаворыцца аб чатырох смяротных ахвярах гэтай трагедыі.
Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і далей жыве сёння сярод шматлікіх рэчаіснасцяў, у якіх тысячы асобаў не перастаюць упарта рэалізоўваць у імя Езуса свае мары. Ксёндз Боско жыве, бо не перастае натхняць іх і дадаваць адвагі, каб ніколі не здаваліся.
З нагоды ўрачыстасці Аб’яўлення Пана была прадстаўлена тэма Дня Салезіянскіх Місій 2018 - “Шэпт Евангелля ў Азіі”. У гэтым годзе нашу ўвагу будзем засяроджваць на першай евангелізацыі азіацкага кантынента, якая рэалізавалася асаблівым чынам праз прафесійна-тэхнічныя школы.
Музыка – гэта спосаб евангелізацыі і пераказання існасці салезіянскай харызмы, бо быць музыкантам і дзяліцца салезіянскім духам – гэта тыя рэчы, які часта ідуць нага ў ногу. Дыего Мелано і Францішак Ромэро, два маладыя музыканты, апавядаюць аб сваім пакліканні.
Апекуном Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Панаме, абраны заснавальнік салезіянскага таварыства святы Ян Боско. Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года.
8 студзеня прыпадае першы літургічны ўспамін бл. Ціта Зэмана SDB, беатыфікацыя якога адбылася 30 верасня 2017 года ў Браціславе (Славакія). Дата ўспаміну лучыцца з “dies natalis” (народзінамі для неба) новага благаслаўлёнага, які памёр 8 студзеня 1969 у Вайнорах, прадмесці Браціславы, дзе бл. Ціт нарадзіўся 4 студзеня 1915 года.
Старонка 1 з 3

Пра нас

Кіраўніцтва Рэлігійнай Каталіцкай Місіяй “Таварыства св. Фрацішка Сальскага”

Рэгіянальны Настаяцель Місіі:
кс. Віктар Гайдукевіч SDB

Вікарый і эканом Місіі:
кс. Алег Жураўскі SDB

Радныя:

Каляндар

Студзень 2018
Нд Пн Вт Ср Чц Пт Сб
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Выбраныя запісы

  • Ксёндз Боско вучыў, што Бог прагне, каб мы заўсёды былі шчаслівымі
    Больш чым калі-небудзь я перакананы, што ксёндз Боско і
  • У Мінску прайшла аплаткавая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з дзецьмі
    30 снежня ў мінскай парафіі імя св. Яна Хрысціцеля
  • Віншаваніі з Божым Нараджэннем ад салезіянскай сям'і!
Угору