Гледзячы крытычна на дасягненні педагогаў і выхаваўцаў трыдцацігадовай даўніны, з лёгкасцю заўважаем недахопы ў іх канцэпцыях, якія паявіліся хаця б праз тое, што яны не спаткаліся з праблемамі, якія ведаем мы – выхаваўцы XXI стагодзя. Трэба задаць сабе пытанне, ці тое, што пераказалі нам нашыя папярэднікі, настаўнікі і выхаваўцы, можа заставацца прапановай для сучасных патрэбаў маладога чалавека. Будучы членамі Салезіянскай Сям’і мы таксама павінны задаць сабе пытанне, ці тое, што заставіў ксёндз Боско – айцец і настаўнік модадзі ХІХ стагодзя - нясе з сабою ўніверсальны пераказ, які можна застасаваць і сёння сярод нашых выхаванцаў.
Д’ябальскі вірус у сучасным свеце
Ксёндз Боско не быў педагогам у разуменні сучасных навуковых катэгорый. Не здабыў дыплом ні ў адной са спецыяльных настаўніцкіх школ, а нават не меў кантакту са знакамітымі італьянскімі педагогамі сваёй эпохі. Увесь яго досвед нарадзіўся на Вальдокко і абапіраўся на прачытванні рэалій той рэчаіснасці, у якой жыў дзякуючы аднаму добра вядомаму яму сродку – вера ў Бога, а таксама натуральныя і звышнатуральныя магчымасці маладога чалавека. Ян Боско меў свядомасць, што сучаснасць (таксама і наша) з’яўляецца пэўнай зашыфраванай сістэмай, якая не можа быць правільна прачытана без доступу да кнігі шыфраў. Д’ябал – вораг чалавека, ўводзячы нас у свет граху, уводзіць, кажучы мовай сучасных праграмістаў, вірус, які выклікаў тое, што першапачаткова добрая натура маладога чалавека сталася зашыфраванай, а ён сам не з'яўляецца сістэмай зразумелых прапаноў, але толькі масай выпадкова раскіданых сімвалаў, якія, здаецца, не ўтвараюць адзінае цэлае. У такой сітуацыі адзіным выхадам з’яўляецца дапамога кнігі шыфраў антывіруснай праграмы, якая дазволіць адкрыць у чалавеку тое, што знішчыла шкодная праграма.
Калі завірусованы кам’ютэр можна яшчэ ўратаваць, ужываючы некалькіх даступных на рынку антывірусных праграмаў, то чалавека, інфіцыраваным вірусам непаразумення, можна ўратаваць толькі і выключна адной праграмай – праграмай праўды, аб’яўленай у асобе Езуса з Назарэту і аб’яўленага ў шырокім фармаце праз Святое Пісанне. Менавіта Біблія сталася для ксяндза Боско антывіруснай праграмай для неразумеючага свету тагачаснай моладзі, а прачытванне рэчаіснасці праз прызму Божага Слова дазволіла дасягнуць поспех у шырокім спектары выхаваўча-педагагічнай дзейнасці.
Евангельская інтуіцыя
У дзейнасці нашага айца і настаўніка з лёгкасцю можна заўважыць выразнае біблійнае натхненне. Першыя словы яго рэгуляміна (сбор правілаў) араторыя св. Францішка Сальскага распачынаюцца біблейскай цытатай, якой вызначае мэту ўсёй дзейнасці салезіянскага выхаваўцы: “Каб рассеяных дзяцей Божых сабраць у адно …” (Ян 11,52). Каментуючы гэты самы ўрывак Евангелля для сваіх супрацоўнікаў, выражае перакананне, што “можна яго літаральна прымяніць у выхаванні моладзі нашых часоў”. Здаецца мне, што менавіта гэты ўрывак і моцнае перакананне св. Яна Боско ў магчымасці літаральнай рэалізацыі падказак Езуса Хрыста сталіся на пачатку выхаваўчага поспеху першага араторыя. Не была гэта педагагічная сістэма ў разуменні сучаснай тэорыі адукацыі, але сістэма евангельскай інтуіцыі, якая прамаўляла да сэрца і душы чалавека. Можа гэта была сістэма занадта наіўная? Думаю, што не, бо сёння кожны з нас дакладна ведае, што зварот да вышэйшых каштоўнасцяў і іх інтэрыярызацыі з'яўляюцца асноўнымі пунктамі шляху да поспеху любога выхаваўцы.
Сучасны, завірусованы свет, які паглынае тэхніка і матэрыалізацыя, на жаль, забываецца вельмі часта пра тое, што моладзь у сваёй натуры накіравана на пошук лепшага свету. На жаль, згубленая ў нетрах сучасных прапаноў, моладзь часта чыніць благія выбары, якія замест вызвалення, радасці і задавальнення ад жыцця прыносяць роспач і безнадзейнасць. Адтуль бяруцца зневальняючыя залежнасці, якія часта інтэрпрэціруюцца як асабістая вольнасць і свабода. Сэкс атаясамваецца з любоў’ю, а багацце з упэўненасцю, бяспекай і шчасцем. Будучы выхаваўцамі, якія атрымалі ў спадчыну педагагічную ідэю ксяндза Боско, мы ў пэўны спосаб павінны адчуваць сябе пакліканнымі да новага прачытання сучаснасці, карыстаючыся ключом Евангелля.
У працы выхаваўцы не дастаткова паўтараць канкрэтныя спосабы рашэнняў і метады працы вялікіх аўтарытэтаў выхавання, але трэба больш кіравацца яго спосабам думкі, каб бяручы ўзор з яго дзейнасці, выходзіць да сучаснасці са свежымі і новымі ідэямі, якія бяруць свой пачатак у першапачатковай ідэі.
Дасканалы чалавек
Ідэя ксяндза Боско – гэта дасканалы чалавек, уфармаваны па падабенству Езуса Хрыста, чалавек новага стагодзя: адкрыты, крэатыўны, сучасны і канкурэнтнаспасобны, які адначасова закаранённы ў традыцыі продкаў з моцнай хрысціянскай духоўнасцю, якая дазваляе дыктаваць жыццёвыя выбары ў святле евангельскіх парадаў. Менавіта такога чалавека прагнуў укшталтаваць сам Хрыстус, заклікаючы стаць чыстым як голуб і разважным як змяя (Мц 10,16). Хрустус заклікаў да духоўнай дасканаласці, якая не будзе адварочваць маладога чалавека ад патрабаванняў сучаснасці, кажучы, што трэба аддаць Богу тое, што Бога, а цэзару тое, што цэзару належыць (Мц 22,21). Воляй Божага Сына было, каб чалавек навучыўся добра кіраваць сваім жыццём асабістым і сямейным. Гэты прыклад быў паказаны ў прыпавесці аб разважным і неразважным будаўнічым дому (Мц 7, 24-26). Адначасова Пан падкрэсліваў, што разважнасць і прадказальнасць не могуць стаць над міласэрнасцю і любоў’ю, якія робяць чалавека шчаслівым (Мц 5,7).
Натхнёны Бібліяй, па прыкладзе ксяндза Боско, выхаваўца мае свядомасць вялікай вагі сваёй місіі – ведае, што не працуе толькі і выключна для даходу, але адпавядае патрэбам маладога чалавека, адпавядае просьбам самаго Хрыста: “Хто прыме адно з гэтых дзяцей ў імя маё, Мяне прыме …” (Мк 9,37). Разумеее таксама, што не мае столькі сіл і магчымасцяў, каб давесці самастойна выхаваўчы працэс да канца, таму дазваляе выхаванцу мець вялікую самастойнасць, а таксама стараецца з ахвотаю дзяліцца сваім досведам і карыстацца з досведу іншых. Напэўна мае ў памяці словы апостала Паўла, які кажа, што хоць адзін садзіць, другі палівае, а трэці збірае плён, і так толькі Бог спраўляе ўзрастанне пасеянага зярна (1Кар 3.6 – 9). Таму пакладае надзею не на сябе, але на другога чалавека і, што самае галоўнае, на Бога, які таксама з’яўляецца ўдзельнікам выхаваўчага працэса.
Актуальнасць Бібліі ў выхаванні
Біблія - незвычайная кніга, якая для св. Яна Боско была прызмай, якая дазваляла ўбачыць маладога чалавека Божымі вачыма, заўважыць багацце Божай ласкі, а таксама вялікую колькасць магчымасцяў, дадзеных любоў’ю. Застаецца яна таксама для сучасных выхаваўцаў і настаўнікаў вялікай спадчынай салезіянскай педагогікі. З’яўляецца яна і сёння актуальным выразам Божага выхаваўчага плана адносна моладзі, якая існуе ў свеце, завірусованым несправядлівасцю, імкненнем да поспеху і багацця, а таксама недахопам пачуцця духоўнай глыбіні. Біблія, як натхненне для канкрэтных крокаў выхаваўцы, застаецца актуальнай праграмай хрысціянскага педагога, якая робіць з яго супрацоўніка Бога.