Пятніца, 22 Студзень 2016 19:53

З Езусам перажываем разам прыгоду Духа Святога!

Аўтар

Дэвіз Салезіянскай сям’і на 2016-ы год гучыць так: «З Езусам перажываем разам прыгоду Духа Святога!» Гэтыя словы разам і кожнае паасобку — як духоўны план развіцця на год для кожнага салезіяніна і салезіянкі, кожнага, каму блізкая салезіянская харызма.

У гэтым годзе Генеральны настаяцель кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB заклікаў кожнага са сваіх духоўных дзяцей дазволіць Святому Духу кіраваць жыццёвай дарогай, ісці па ёй разам з Езусам і разам з маладымі — супольна. Ксёндз Анхель падкрэслівае, што ў Касцёле не існуе дарогі, якая б не была дарогай супольнасці. Ён звяртае ўвагу, што Езус, які ёсць цэнтрам усяго, таксама дазволіў Святому Духу кіраваць, і Езус запрашае кожнага наследаваць Яго: «Езус вандруе і прызывае. Ён кажа: «Хадземце, вы мне патрэбныя». Ён не кажа: «Ідзі» – але «Ідзі са Мной», — гаворыць адказны за Салезіянскую сям’ю.

Таксама напярэдадні Новага года быў запісаны відэазварот Генеральнага настаяцеля, ў якім ён коратка раскрываецца сэнс Дэвізу — быццам бы малюе эскіз.  “Дарагая Салезіянская Сям’я, мая дарагая моладзь, — звяртаецца кс. Анхель ­— прашу вас, не бойцеся гэтага выкліку, аб якім ідзе гаворка ў Дэвізе, які я вам прадстаўляю. Заахвочваю вас усіх да супольнага пераадолення гэтай дарогі”.

Адначасова з гэтым Салезіянская сям’я атрымала каментар да дэвізу, у якім кс. Анхель  падрабязна апісвае значэнне Дэвізу, які «дапаможа больш глыбока паразважаць і знайсці больш грунтоўны змест». Каментар да Дэвізу тлумачыць сэнс кожнага яго слова, дае парады, якім чынам гэтыя словы павінны дзейнічаць у жыцці. Гэтыя рэчы будуць перакладзены на беларускую мову і апублікаваныя на нашым сайце ў бліжэйшы час.

                                                                    Салезіянка супрацоўніца Ірына Петрусевіч

 

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Маліцеся заўсёды да Марыі, ужываючы гэты заклік: Марыя, Успамога Хрысціянаў, маліся за нас! Гэта невялікая малітва, але самі заўважыце, што яна вельмі дзейсная

Св. Ян Боско