Субота, 22 Верасень 2018 17:03

Шаблон напісання артыкула на сайт

Аўтар

Як даслаць навіну на SDB.by? Склалі просты спіс умоваў для аўтараў партала Салезіянаў Беларусі

Пачынаючы пісаць навіну, уявіце сабе, што вы старонні чалавек, вы нічога не ведаеце аб тым, як праходзіла падрыхтоўка да мерапрыемства, вы бачылі толькі вынік. Не апісвайце падзеі скрупулёзна (“Прысутныя гулялі ў такую гульну, потым у такую, потым пайшлі на малітву, а потым – падсілкавацца. Смачным падсілкам нас пачаставала сястра (імя).”), напішыце пра асноўныя моманты. Маленькі артыкул – не азначае дрэнны ці неякасны!
Артыкул павінен мець апісальны характар, не павінен мець у сабе асабістыя эмацыянальныя перажыванні аўтара альбо ацэнку таго, што і як адбылося.

Лід-абзац (першы абзац) артыкула пажадана павінен складацца з наступных пунктаў:

1. што за падзея адбылася;
2. дзе яна адбылася;
3. калі яна адбылася;
4. хто з’яўляўся арганізатарам;
5. хто ўдзельнічаў.

Лід-абзац павінен быць невялікім, ён коратка апісвае тое, пра што будзе распявадацца ў артыкуле.

Калі вы пішаце пра нейкае свята, можна напісаць некалькі сказаў пра яго гісторыю.

У наступных абзацах неабходна распавесці (калі гаворка ідзе пра свята):
1. хто ўзначаліў св. Імшу;
2. хто прамовіў казанне (гамілію);

3. якія ганаровыя госці прысутнічалі.
Важна коратка і даступна прывесці галоўную(-ыя) думку(-кі) казання. Калі ёсць магчымасць, можна прывесці вытрымкі з казання (гаміліі).

Далей трэба распавесці пра працяг праграмы, закранаючы яе асноўныя пункты. У гэтай частцы артыкула важна распавесці пра:

1. тое, хто падрыхтаваў гэтую частку праграмы;
2. тэму праграмы;
3. асноўную думку слоўка.

У апошнім абзацы не трэба выказваць падзяку, віншаванні і г.д. Лепш распавесці пра вынікі свята ці акцыі. Калі гэта не ўяўляецца магчымым, можна скончыць артыкул думкай са слоўка.

Важна памятаць, што ў залежнасці ад характару падзеі некаторых з вызначаных вышэй пунктаў у артыкуле можа не быць.

Напрыканцы артыкула трэба пазначыць аўтара тэксту і аўтара фота.

Фотаздымкі пажадана павінны быць дастаткова якаснымі, не больш за 1500 mр па вялікім баку і адлюстроўваць асноўныя моманты дадзенай падзеі. Фотаздымкі дасылаюцца ў архіве .zip.

Свае артыкулы дасылайце на эл. адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Сцеражыце свае сэрцы і свае задумы.

Св. Ян Боско