Панядзелак, 01 Люты 2021 15:48

Трэйлер фільма з нагоды 100-годдзя прысутнасці салезіянаў у Беларусі

Аўтар
2021 год – ​ юбілейны для манаскай кангрэгацыі салезіянаў ксяндза Боско, прадстаўнікі якой працуюць у шматлікіх мясцовасцях нашай Бацькаўшчыны.
Роўна 100 год таму ў невялікае мястэчка Дварэц, што на Дзятлаўшчыне, прыбыў першы салезіянін на гэтых землях – кс. Людвіг Гастыла. Духоўны сын св. Яна Боско ў падараваным Радзівіламі палацы распачаў сталярную і шавецкую школу для пакінутых хлопцаў з бедных сямей. У Дварцы таксама быў створаны першы ў Беларусі салезіянскі араторый. З гэтай нагоды ў юбіленым годзе будзе апублікаваны адмысловы фільм пра гісторыю 100-годдзя салезіянаў на Беларусі. Фільм ўжо на завяршаючай стадыі здымання. Пасля мантажа яго можна будзе пабачыць на тэлебачэнні і на прасторах інтэрнэта. Зараз прапануем вам трэйлер гэтага фільма, каб зацікавіць вас і накрэсліць, аб чым ён будзе. ​

Медыя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Пан Бог зможа ўзнагародзіць ахвярнасць, якая дзеецца, каб быць паслухмяным Яго Святой воле.

Св. Ян Боско