У сувязі з пандэміяй шматлікія мерапрыемствы ў розных сферах жыцця адмяняюцца альбо пераносяцца. Пад пагрозай пераносу аказаўся і традыцыйны калядны канцэрт Моладзевага цэнтра культуры і творчасці імя святога Францiшка Сальскага «Вальдокко».
Але настаўнікі і вучні цэнтра не маглі пагадзіцца з адменай канцэрта, таму знайшлі выхад: яны вырашылі запісаць відэа сваіх выступленняў. Пасля ўсе ролікі былі зманціраваны ў вялікае відэа, якое можна знайсці ў ютубе.
Вучні цэнтра разам са сваімі бацькамі мелі магчымасць паглядзець канцэрт, а пасля кожнаму быў перададзены салодкі падарунак.
Дзелімся спасылкай на відэа-канцэрт:
https://www.youtube.com/watch?v=vNrtKZDswOU