Субота, 27 Студзень 2018 11:16

[Відэа] Дэвіз 2018 Пане, дай мне гэтай вады!

Аўтар

Пане, дай мне гэтай вады!

КУЛЬТЫВУЕМ мастацтва СЛУХАЦЬ і СУПРАВАДЖАЦЬ

Малады чалавек, які ўдзельнічаў у гонках на лодках, згубіўся і, знаходячыся ў бязмежным акіяне, ён больш не мог знайсці дарогу назад. Тым не менш, ён узяў вясло і смела пачаў веславаць. Праз некалькі гадзін няўпэўненых блуканняў гарачае сонца і смага пачалі неміласэрна мучыць яго, і сілы пакідалі яго. Малады чалавек страціў энтузіязм і ўпаў на дно лодкі. Вялікія грузавыя судны і гіганцкія круізныя караблі таксама праплывалі ў гэтай частцы акіяна на вялікай хуткасці. «Вады!» — закрычаў малады чалавек, але яго голас быў вельмі слабы, каб яго пачулі. Круізны карабель, які вёз групу вядомых лекараў і навукоўцаў, праплываў міма. Поўныя спачування і чалавечнасці яны паведамілі маладому чалавеку пра цудадзейныя якасці Н20 (вады), і што яго цела патрабуе па меншай меры два літры вады ў дзень. На борце ваеннага карабля палкі святар настаўляў маладога чалавека і казаў, што яго жаданне абгрунтавана, і што вада, якой ён так прагне, павінна прымусіць яго думаць аб нечым вышэйшым і больш значным. З яхты «вясёлы дэндзі» размахваў бутэлькай лікёру і быў упэўнены, што гэта значна лепш, чым вада. У рэшце рэшт, яны былі акружаны вялікім мноствам вады. Усе яны праплылі міма на сваіх караблях, маторных лодках і яхтах. Малады чалавек заставаўся ляжаць на дне сваёй лодкі, згубленай у акіяне, і працягваў крычаць усё слабей і слабей: «Вады!»

ДЭВІЗ 2018 Генеральны настаяцель Ксёндз Анхель Фярнандэс Арцімэ:

Мая дарагая Салезіянская сям'я, як гэта прынята кожны год, у мяне ёсць магчымасць звярнуцца да вас з Дэвізам. У гэтым годзе на тэму Дэвізу мяне натхніў папа Францішак, які для Сіноду Біскупаў выбраў тэму, якая гучыць наступным чынам: «Моладзь, Вера і Распазнанне паклікання». Падчас маіх шматлікіх падарожжаў у гэтым годзе, я сустрэў тысячы і тысячы маладых людзей з усяго свету і з розных культур. Я адчуў іх жаданне жыць, расці і быць гатовымі аддаваць лепшае з таго, што яны маюць. У той жа час, я бачыў маладых людзей, якія адчуваюць сябе няўпэўнена, і якія сапраўды маюць патрэбу ў нас. Ім патрэбны дарослыя, здольныя прайсці шлях з імі. Ім патрэбны дарослыя, якія ўмеюць браць на сябе адказнасць, якія адчуваюць адказнасць за падарожжа з маладымі людзьмі, якія з гэтага моманту перакананыя, што яны павінны заслугоўваць давер і даваць праўдзівае сведчанне. Дэвіз менавіта аб гэтым.

У жыцці ўсіх нас, як і ў жыцці кожнага чалавека, адбываюцца сустрэчы, якія глыбока кранаюць наша існаванне. Тое ж самае здарылася з Самаранкай, якая выпадкова сустракаецца з Езусам, з Панам. Гэтая сустрэча перамяняе яе жыццё. На самай справе, Самаранка можа быць сапраўднай іконай, мадэллю таго, як мы можам сустрэцца і ісці разам па шляху жыцця. Кожная сустрэча пачынаецца з слухання і разумення. Езус з'яўляецца тым, хто шукае дабра іншага чалавека, стварае асабістыя адносіны з тым, каго сустракае, і не дае маральную ацэнку, выказваючы незадаволенасць ці папракаючы Самаранку. Замест таго, каб абвінаваціць яе, Ён размаўляе з ёй і робіць пэўныя прапановы. Яго мова і Яго словы трапляюць прама ў сэрца чалавека, з якім размаўляе ў дыялогу, асабліва ў выпадку з Самаранкай, Езус спакойна, не спяшаючыся, крок за крокам абуджае ў ёй зацікаўленасць у тым, каб мець доступ да крыніцы вады, каб атрымаць асаблівае, іншае і лепшае жыццё. Падчас размовы з Езусам, гэтая зацікаўленасць расце і Самаранка кажа: «Пане, дай мне гэтай вады!» Такім чынам, Пан Бог, які з'яўляецца экспертам чалавечнасці, суправаджае людзей у іх падарожжы, ведае іх унутранае жыццё, разумее іх рытм і ўнутраныя працэсы. Тое ж самае адбываецца з маладымі людзьмі нашага часу. Як кажа папа Францішак: «Пан Бог аднаўляе ў многіх маладых людзях цудоўную прывабнасць». І гэта звязана з двума элементамі: з верай, і з заклікам, які Бог адрасуе кожнаму, кожнаму хлопцу ці дзяўчыне, заклік, які з’яўляецца запрашэннем жыць у радасці іх паклікання да любві. Але мы добра ведаем, што так адбываецца не заўсёды, і нашы моладзь не заўсёды мае магчымасць і шчасце мець такое суправаджэнне на сваім шляху. Гэтая рэальнасць ставіць перад намі выклік і кажа, што мы можам зрабіць як выхавацелі і евангелізатары. Ёсць шмат прапаноў. Я назаву толькі некалькі з іх. Мы павінны працягваць ісці разам з маладымі людзьмі, сем'ямі, тымі, хто мае патрэбу ў суправаджэнні. Таму што сітуацыя спрыяе гэтаму. Таму што ёсць шмат маладых людзей, якія маюць жаданне рабіць нешта прыгожае ў сваім жыцці. Яны маюць жаданне расці, яны маюць жаданне марыць. Яны маюць жаданне даваць лепшае з таго, што ў іх ёсць. Мы павінны быць гатовымі суправаджаць іх, дазволіць самаму Богу працаваць у іх, ад чаго яны пачнуць расці ў глыбіні іх сэрцаў, ведаючы, што мы побач з імі, не ўмешвацца, але быць гатовымі прапанаваць ім нашае сведчанне, як я ўжо сказаў, сведчанне, якое заслугоўвае даверу, сапраўднае сведчанне веры, сведчанне вялікіх якасцей чалавека, этычных і маральных якасцей. Як педагогі, мая дарагая Салезіянская сям'я ва ўсім свеце, мы не можам дазволіць гэтай гісторыі скончыцца так, як мы бачылі: мы павінны адказваць іншымі спосабамі.

Гэта нешта, што натуральна для нас, што нараджаецца з сутнасці салезіянскай харызмы, якую мы атрымалі ад ксяндза Боско. Ксёндз Боско меў выключных спадарожнікаў. Сапраўдным спадарожнікам для ксяндза Боско ў яго чалавечым і духоўным жыцці была яго любімая маці Маргарыта. Мы таксама ведаем, і ён сам нам апавядае аб ролі айца Калоссо, і яго сябра Луіджы Камолло, і айца Кафассо, якія суправаджалі яго і рыхтавалі яго да пастырскага жыцця. Менавіта ўсё гэта пазней дазволіла ксяндзу Боско мець вялікае багацце, каб дзяліцца ім са сваімі хлопцамі. Вось чаму ксёндз Боско з'яўляецца пастырам і выхавацелем, які клапоціцца пра стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое прыцягвае, дае шматлікія выхаваўчыя прапановы, развівае цудоўныя чалавечыя адносіны. Ксёндз Боско з'яўляецца выдатным духоўным спадарожнікам для нас. Дон Боско, дзе б ён ні быў са сваімі хлопцамі, заўсёды імкнецца стварыць клімат узаемнага паразумення, даверу, сяброўства і духоўнага айцоўства, што з'яўляецца вынікам і плодам адукацыйнага айцоўства. Мы павінны быць здольнымі суправаджаць і даваць адказы тым, хто мае гэтую смагу і просіць вады, рабіць гэта такім чынам, каб, як у гісторыі з Самаранкай, прывесці іх бліжэй да сустрэчы з Езусам. Здавалася, што гэта павольная і непазбежная смерць Але наблізілася старая лодка. У ёй былі іншыя маладыя людзі. Яны спатолілі яго смагу, выслухалі яго, вылечылі яго раны і, нарэшце, разам прыплылі ў бяспечную гавань.

Я скончваю сёлетні Дэвіз І задаю пытанне: што сказала б Самаранка, калі б яна ўзяла нас за руку каб прывесці да Езуса, пасля таго, што з ёй здарылася. Я думаю, што яна запрасіла б нас быць заўсёды адкрытымі на дар, які зыходзіць ад Бога. Яна б сказала: «Вы павінны суправаджаць адзін аднаго» Падобна таму, як яна навучылася гэтаму ў Езуса - быць больш чалавечнай. Яна несумненна запрасіла б нас працягваць узрастаць у гэтым вопыце чалавечнасці. Мая дарагая Салезіянская сям'я, мае браты і сёстры, усе сябры, тут скончваецца заклік сёлетнега Дэвізу. Няхай ўсё гэта ўзбудзіць нас, каб зноў сказаць з глыбіні нашых сэрцаў: «Пане, дай мне гэтай вады!»

Да сустрэчы!

Медыя

Думкі ксяндза Боско

Нараканні робяць сэрца халодным

Св. Ян Боско