Серада, 29 Красавік 2020 08:42

Таварыства святога Францішка Сальскага прапануе псіхалагічную кансультацыю па тэлефоне для ўсіх жадаючых

Аўтар

Псіхолаг са шматгадовым вопытам працы дапаможа разабрацца ў асабістых пытаннях, пытаннях стасункаў з роднымі, выхавання дзяцей і шматлікімі іншымі.

Кабінет псіхалагічнай дапамогі, дзейнічаючы на працягу некалькі гадоў  пры салезіянскіх парафіях у Мінску і Бараўлянах, добра зарэкамендаваў сябе. Зараз з-за пагрозы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі працу кабінета давялося прыпыніць. Але мы рады паведаміць вам, што кожны чалавек, які патрабуе псіхалагічнай падтрымкі, можа атрымаць яе ў фармаце онлайн.

Запісацца на онлайн-кансультацыю псіхолага можна у буднія дні з 10.00 да 17.00 па нумары: 8 044 709 50 30.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Зразумела, што лягчэй расхвалявацца, чым узяць сябе ў рукі, прыгразіць дзіцяці, чым растлумачыць яму. Нам, з нашаю нецярплівасцю і пыхаю, найвыгадней біць тых, хто не саступае, чым з цярплівасцю іх навучаць. Цярплівасць — гэта дар Духа Святога, аб якім трэба маліцца.

Св. Ян Боско