Чацвер, 22 Жнівень 2019 02:26

Запрашаем на адкрыццё спартыўнай пляцоўкі ў Смаргоні

Аўтар

28 жніўня ў 19.00 у Смаргонi адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ўніверсальнай спартыўнай пляцоўкі каля салезіянскага моладзевага араторыя, якi дзейнiчае пры парафii святога Міхала Арханёла.

Будаўніцтва пляцоўкі планавалася даўно, бо моладзi, якая наведвае араторый, было неабходна месца для спартыўных забаў. Як і ў араторыях ксяндза Боско, у сучасных араторыях вялікая ўвага надаецца спорту, якi з'яўляецца сродкам выхавання моладзі. Дзякуючы намаганням салезіянскай сям’і будаўніцтва пляцоўкі паспяхова завяршылася аккурат да новага навучальнага года.

У праграме спартыўнага свята запланаваны турнір па валейболу паміж камандамі з араторыяў Мінска, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлянаў. Хлопцы і дзяўчаты будуць змагацца за першы трафей, разыграны на новым месцы спартыўных баталій.

Новая спартыўная пляцоўка падыходзiць для гульнi ў валейбол, стрытбол, мiнi-футбол, тэнic.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць спартыўнае свята!

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе тыя, хто церпіць пераслед, з’яўляюцца маімі дарагімі сябрамі.

Св. Ян Боско