Серада, 05 Чэрвень 2019 22:38

Рэгістрацыя на СМЕП20

Аўтар

Салезіяне запрашаюць прыняць удзел у юбілейнай, дваццатай, Салезіянскай Моладзевай Евангелізацыйнай Пілігрымцы Смаргонь – Будслаў.

Пілігрымка распачнецца 30 чэрвеня са святой Імшы на 10.00 і завяршыцца 6 ліпеня ў Будславе на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай.

За гэтыя 6 дзён пілігрымы пераадолеюць 105 кіламетраў шляху, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях на тэму святасці, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай бацькаўшчыны і, канешне, занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай!

Каб удзельнічаць у пілігрымцы, неабходна, каб вам было ад 14 да 35 год, неабходна мець стан здароўя, якi дазволіць ісці пешшу шэсць дзён запар, а таксама жаданне быць святым!)

Пры сабе неабходна мець: зручны абутак, заплечнік, рэчы асабістай гігіены, посуд, спальнік, дажджавік, палатку ці месца ў палатцы сябра.

Асаблівым чынам нагадваем пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да кс. Паўла Шчарбіцкага SDB (+375 29 389-76-69).

Думкі ксяндза Боско

Памятайце, што ўшанаванне нядзельных свят прыносіць Божае благаслаўленне на ўсе справы тыдня.

Св. Ян Боско