Чацвер, 11 Красавік 2019 23:27

DON BOSCO YOUTH FEST

Аўтар

Салезіяне запрашаюць юнакоў і дзяўчат з 16 да 35 год да ўдзелу ў DON BOSCO YOUTH FEST (#Bosco_Fest ). #Bosco_Fest - гэта сустрэча маладых людзей у салезіянскім стыле, якая ўключае ў сябе малітву, адпачынак, майстар-класы, супольны час і шмат чаго іншага.

У гэтым годзе Don Bosco Youth Fest адбудзецца ў Смаргоні з 24 па 26 мая.

Сустрэча прапануе наступную праграму для моладзі:

24 мая ў 17.00 распачынаецца прыезд удзельнікаў #Bosco_Fest у Смаргонь, дзе яны сустракаюцца ў салезіянскім араторыі, атрымліваюць атрыбуты ўдзельнікаў, знаёмяцца, рыхтуюцца да ўдзелу ў святой Імшы. У 21.00 адбудзецца ўрачыстая Эўхарыстыя пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB з працэсіяй па вуліцах горада.

Начлег у гэты і наступныя дні запланаваны ў сем`ях парафіі св. Міхала Арханёла.

Другі дзень распачнецца са святой Імшы, а пасля адбудзецца праца ў “Сусветным кафэ”, у якiм будуць закранацца шматлікія праблемы сучаснага свету, асабліва моладзі. Гэта будуць і праблемы зносін памiж людзьмi, праблема вялікага ўплыву сацыяльных медыа на сучаснага чалавека, вельмі актуальнае і папулярнае зараз пытанне гендэру і стаўленне да яго Касцёла, пытанні ЛГБТ, пытанні сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі.

На другую палову дня запланаваны выезды па групах, якія прапануюць магчымасці актыўнага, культурнага і пазнавальнага адпачынку.

Вечарам адбудзецца музычная праграма праслаўлення Пана.

Трэці дзень таксама распачнецца са святой Імшы. Пасля яе адбудуцца майстар-класы па тэмах, якія абмяркоўваліся ў “Сусветным кафэ”. Вядучымі майстар-класаў выступяць кваліфікаваныя спецыялiсты, якія маюць вялікі вопыт правядзення падобных мерапрыемстваў. Таксама ў гэты час запланавана магчымасць паўдзельнічаць у музычнай майстэрні “Грай Пану”, які будзе праводзіць гурт “Рыбы”.

Запрашаем моладзь да ўдзелу, прапануем вам добры настрой і карысна праведзены час.

Падрабязны расклад мерапрыемства можна спампаваць тут.

Кошт удзелу ў мерапрыемстве - 10 BYN.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца ў рэжыме рэальнага часу на сайце sdb.by, заяўкі прымаюцца да 13.05.2019.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Кубак Дамініка Савіо ў Мінску запрашае да ўдзелу

Думкі ксяндза Боско

Вучыцеся стрыманасці — гэта найлепшы спосаб, каб мець шмат сяброў і ніводнага ворага.

Св. Ян Боско