Пятніца, 05 Красавік 2019 22:52

Кубак Дамініка Савіо ў Мінску запрашае да ўдзелу

Аўтар

Салезіяне запрашаюць хлопцаў 13-15-гадовага ўзросту да ўдзелу ў спаборніцтвах па мікра-футболе.

Турнір адбудзецца 1 мая 2019 года пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску на вул. Пляханава, 28/1 (мiкрараён Серабранка), пачатак у 10.00 са святой Імшы.

Удзел у турніры прымуць першыя 8 каманд, якія дашлюць заяўкі.Гульня праводзіцца ў фармаце 4 на 4 (адзін на брамах, тры ў полі), максімальная колькасць гульцоў у камандзе - 7 чалавек, адначасова на пляцоўцы можа знаходзіцца не больш за двух 15-гадовых гульцоў. Кошт удзелу - 35 BYN з каманды.

Заяўкідасылаць на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэлефон для даведак: +375256585109 Уладзіслаў.

Іншыя матэрыялы ў гэтай катэгорыі: « Запрашаем на I cалезіянскую Аратарыяду! DON BOSCO YOUTH FEST »

Думкі ксяндза Боско

Сцеражыце свае сэрцы і свае задумы.

Св. Ян Боско