Пятніца, 01 Сакавік 2019 15:16

Запрашаем на I cалезіянскую Аратарыяду!

Аўтар

23 сакавіка 2019 года ў араторыі ў Мінску (Серабранка) адбудуцца спартыўныя спаборніцтвы сярод салезіянскіх араторыяў Беларусі - АРАТАРЫЯДА!

Запрашаем ўдзельнікаў араторыяў з Мінска, Бараўлян, Смаргоні і Дзятлава да ўдзелу.

У спаборніцтвах могуць прыняць удзел толькі хлопцы і дзяўчаты з 5 па 7 класы.

У праграму Аратарыяды ўвойдуць спаборніцтвы па настольным тэнісе, настольным футболе, дартсе, шашках, настольная гульня "Каркасон", рухомая гульня "Два капітана", спартландыя і спартыўна-інтэлектуальная віктарына "Усё пра спорт".

Пераможцы і прызёры ў асабістым і камандным заліку па кожнаму віду спаборніцтваў будуць узнагароджаны дыпломамі і медалямі. Па выніках I салезіянскай Аратарыяды каманда-пераможца будзе ўзнагароджана пераходным кубкам.

Больш інфармацыі можна атрымаць у адказных за араторый.

Думкі ксяндза Боско

Няхай у гэтым годзе ласка Пана няспынна будзе з вамі

Св. Ян Боско