Чацвер, 10 Май 2018 10:35

Бясплатная юрыдычная кансультацыя ў Мінску

Аўтар

Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага арганізуе пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серабранка працу кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі для адмысловай катэгорыі патрабуючых грамадзян (малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сямей, грамадзян, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі).

Няма нічога больш каштоўнага для бацькоў, чым дабрабыт дзяцей і іх бяспека. Сям'я для дзіцяці з'яўляецца першым інстытутам сацыялізацыі. Менавіта ў сям'і яно атрымлівае першыя навыкі зносін з навакольным светам, убірае ў сябе правілы паводзінаў і нормы, устаноўленыя ў грамадстве.На жаль, бываюць выпадкі, калі падлеткі і маладыя людзі трапляюць у дрэнную кампанію, дзе яны набываюць негатыўны вопыт. У выніку імі здзяйсняюцца правапарушэнні і злачынствы.

Пра тое, як засцерагчы сваё дзіця або сябе ад негатыўнага ўплыву і не быць прыцягнутым да адказнасці, вы можаце даведацца, наведаўшы лекцыю на тэму “Адказнасць падлеткаў і моладзі”.

Пасля лекцыі ў вас будзе магчымасць задаць пытанні падчас індывідуальнай гутарцы са спецыялістам.

Спатканне адбудзецца 22.05.2018 у 19.00, па адрасе: Пляханава, 28/1.

Запісацца можна па тэлефоне: +375 44 744–56-44 velcom (тэлефанаваць з 10.00 да 16.00) Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца.

 

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Гаворачы пра важныя справы, сказаць, што «ідуць па-малу», азначае тое самае, калі б мы сказалі, што ўсё дрэнна

Св. Ян Боско