У гэтым годзе, як і ў мінулым, у гэты дзень на свята святога Яна Боско, 31 студзеня, я знаходжуся ў іншай частцы свету. На гэты раз я знаходжуся ў Азіі, Усходнім Тыморы. Адсюль я хацеў бы зрабіць маю прысутнасць адчувальнай у самых розных месцах зямнога шара, дзе маладыя людзі перажываюць радасць ад адчування, што Пан падараваў ім Яна Боско як айца і настаўніка моладзі.
Я да гэтага часу захоўваю ў памяці сустрэчу Папы Францішка з моладдзю ў Чылі і Перу, якая прайшла некалькі дзён таму. З іншага боку, зараз вядзецца маштабная праца ў рамках падрыхтоўкі да Сіноду Біскупаў, тэмай якога з’яўляюцца словы: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Сам Папа Францішак хоча сустрэцца на працягу тыдня, які папярэднічае Пальмовай нядзелі, з дэлегацыяй маладых мужчын і жанчын, якія прыедуць з усяго свету, таму што ён хоча мець “сустрэчу, на якой збяруцца маладыя людзі з усяго свету, каталіцкая і некаталіцкая моладзь, хрысціянская моладзь і моладзь іншых рэлігій, а таксама маладыя людзі, якія не ведаюць, вераць яны ці не вераць. Усе вы будзеце выслуханы і пачуты, таму што вельмі важна, што вы кажаце; не дазваляйце, каб вам не давалі магчымасці выказацца”.
Усё гэта выклікае ў мяне вялікую радасць.
Ці магу я падзяліцца з вамі нечым канфідэнцыяльным? Калі я падарожнічаю па “Салезіянскім свеце”, сярод самых разнастайных народаў, я сустракаюся з вамі, маладымі людзьмі, і я бачу вашы твары, вашы ўсмешкі, ваш шчыры, чысты і аўтэнтычны выгляд, я кажу сабе: сусвет, Касцёл, наша Салезіянская Сям'я і моладзевы салезіянскі рух маюць вялікую сучаснасць і шматабяцальную будучыню.
У мінулым годзе (памятаеце?) я пісаў вам, кажучы, між іншым, што мы верым у вас. Сёння я пацвярджаю мой поўны давер вам і скажу яшчэ больш. Мая дарагая моладзь, не выракайцеся сваіх мараў і сваіх ідэалаў, нават калі часам гэта можа здацца цяжкім. Працягвайце глядзець, палаючы ад шчасця, але ад глыбокага і сапраўднага, таго, якое зробіць вас шчаслівымі і задаволенымі. Шчасце, далёкае ад усяго павярхоўнага і пустога; далёкае ад усяго “аднаразовага”, і я кажу гэта з вялікім перажываннем, далёкае ад таго, што можа часам прывесці да “выкарыстання, спусташэння і выкідання” чалавека.
Думаючы пра вас, я хацеў бы нагадаць тое, што аднойчы Папа Бэнэдыкт XVI сказаў і напісаў вам: “Дарагія маладыя людзі, шчасце, якое вы шукаеце, шчасце, якім вы маеце права карыстацца, мае імя і твар: гэта Езус з Назарэта”.
Хтосьці спытае, ці гэта пасланне адносіцца і да нехрысціянскія моладзі. Мой адказ на гэта, несумненна, так. Пасланне адносіцца для ўсіх, мая дарагая моладзь.
Паслухайце, я хачу падзяліцца з вамі перажытым некалькі тыдняў таму. Я наведаў Салезіянскую правінцыю Гувахаці ў Асаме, ва Усходняй Індыі, і падчас сустрэчы з маладымі студэнтамі розных рэлігій (каталіцкай, індуісцкай, мусульманскай), я быў глыбока ўражаны, убачыўшы, што яны самі прапанавалі чытаць разам "Ойча наш". Я быў крануты. І я падкрэсліў значнасць іх прапановы. Паколькі гэтая моладзь здольная называць Бога Айцом, Адзінага Бога, яна таксама будзе здольная пабудаваць свет міру, сапраўднага правасуддзя, сусветнага Братэрства.
Гэта тое ж самае, што Папа Францішак пацвердзіў падчас свайго візіту ў Бангладэш: “Я вельмі рады, - сказаў ён, - што, разам з каталікамі, ёсць шмат маладых сяброў мусульманаў або прадстаўнікоў іншых рэлігій. Знаходзячыся тут сёння разам вы паказваеце сваю рашучасць садзейнічаць атмасферы гармоніі, дзе, нягледзячы на рэлігійныя адрозненні, вы працягваеце руку іншым”.
Менавіта з-за гэтага я бяру на сябе смеласць выказаць прапанову вам, нават больш, чым пытацца ў вас, маладыя людзі “Салезіянскага свету” і любой іншай рэальнасці, адкрыць сваё сэрца да Бога і дазволіць Яму здзівіць вас. Хай Ён увойдзе ў ваша запаветнае жыццё. Ён ніколі не падмане.
Сустракайцеся з Ім, і як мага лепш маліцеся, уступаючы ў дыялог з Ім.
Ці можа Генеральны Настаяцель прасіць аб гэтым моладзь свету? Вядома, можа. І я раблю гэта ў імя Дона Боско, які глыбока любіць вас. І я прашу гэтага самага ад вас, таму што я глыбока перакананы ў гэтым. Каб не адбывалася з намі, што пералічвае Эдыт Штэйн (філосаф ХХ стагоддзя, кананізаваная), якая, кажучы пра сябе і сваё юнацтва, сцвярджала, што “яна страціла свядомым і наўмысным чынам звычку маліцца”. Я запрашаю вас, мае дарагія маладыя людзі, развіваць і практыкаваць гэты жывы вопыт малітвы ў выглядзе дыялога з Богам. І затым працягваць быць шчодрым у сваім жыцці, працягвайце дзяліцца сваім часам і талентамі з іншымі людзьмі, пастаянна шукаць шляхі, каб расці ў вашым унутраным жыцці; няхай вам дапамогуць тыя, хто пражыў гэта перад вамі, хто можа прапанаваць вам падарунак, які з'яўляецца адкрытасцю на пачуццё, з сэрцам адчыненым і гатовым прыняць тое, што Бог праз Духа нашэптвае вам у глыбіні вашага сэрца.
Ёсць упэўненасць у Марыі, Маці Пана, нашай Маці і ўспамозе. Наша Панна будзе суправаджаць вас у кожны момант вашага жыцця: на скрыжаванні шляхоў і ў цяжкія моманты. Будзьце адважнымі! Не губляйце надзеі, “таму што, - як сказаў Папа Францішак, - жыццё варта жыць з высока паднятай галавой”.
З усёй любоўю вашага праўдзівага бацькі, брата і сябра Яна Боско,
Рым, 31-га студзеня 2018,
Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB
Генеральны Настаяцель