Аўторак, 30 Студзень 2018 13:07

"Дон Боско шоў" адбылося ў Смаргоні

Аўтар Кандыдат у аніматары Валерыя Неўская

27 студзеня 2018 года салезіяне Смаргоні адзначылі ўрачыстасць св. Яна Боско.

Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў дырэктар супольнасці кс.Алег Жураўскі SDB. Падчас святой Імшы адбыўся значны момант для Салезіянскай Сям’і. Да салезіянаў супрацонікаў далучыліся Эдуард і Вераніка Рогач і Дзяніс Акуліч. Пасля салезіане супрацоўнікі аднавілі свае абяцанні.

Пасля святой Імшы ўсе прысутныя былі запрошаны на працяг вечара ў араторый імя св. Яна Боско.

Госці свята былі не проста на вяселым вечары, а знаходзіліся на перадачы "Міліянер". Пры дапамозе гэтай гульні і тэатральных пастановак, якія падрыхтавалі розныя суполкі, людзі даведаліся пра жыццё св.Яна Боско.

Таксама напрыканцы вечара былі ўзнагароджаны пераможцы першага кубка салезіянскага араторыя па мікрафутболе. Прызёрамі турніру сталі: 3 месца – каманда “СТАРЫЧКІ”; 2 месца – каманда “ФКС”; 1 месца атрымала каманда "BOSCO".

Свята прайшло ў сямейнай атмасферы і скончылася традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч і малітвай.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хто ведае, што яго любяць, той таксама любіць.

Св. Ян Боско