Панядзелак, 22 Студзень 2018 08:23

Дні салезіянскай духоўнасці ў Італіі: прыслухоўванне і суправаджэнне ў салезіянскай традыцыі

Аўтар Кл. Артур Ляшнеўскі SDB (пераклад)

У сёлетніх днях Духоўнасці Салезіянскай Сям’і зроблены ўжо другі крок: з самай раніцы ўдзельнікі сходу сабраліся ў тэатры на Вальдокка (Турын). Паводле духа ксяндза Боско дзень распачаўся малітвай, якую правялі навіцыі з Пінэроло. У першай палове гэтага дня два моманты заслогоўваюць асаблівай ўвагі: сведчанні, якімі падзяліліся с. Паоля Казаліс FMA і маладая сужэнская пара, а таксама Эўхарыстыя, якую ўзначаліў арцыбіскуп Турына Цэзарый Насілія.

Сведчанні адносіліся, канешне, да тэмы дэвіза: прыслухоўванне і суправаджэнне. Сястра Казаліс з П’емонту, выходзячы з мастацкай задумы, прыблізіла і апісала сабраным прыкметы прыслухоўвання ў духоўнай хрысціянскай традыцыі, таксама і салезіянскай. Гэтая прамова была прынята з асаблівай цеплынёй таму, што адносілася да багатага вопыту ў гэтай галіне.

Себасц’ян і Ціта Кацічэлі, маладыя сужэнцы, у сваім разважанні распачалі ад сям’і, прыглядаючыся да яе ў клімаце паклікання, базуючы яе на прыслухоўванні і суправаджэнні, робячы гэта з асаблівым спасыланнем на асабістыя выбары і Евангелле. Каб Евангелле змагло ўцелавіцца ў жыцці ў поўнай сваёй глыбіні, патрэбна сталае распазнанне, сталае прыслухоўванне, сталае суправаджэнне.
Перад поўднем скончылася спатканне з арцыбіскупам Турына Цэзарыям Насілія, якое знайшло свой выраз у св. Імшы, якую ён цэлебраваў. Гэта быў асаблівы момант, падчас якога ўся Салезіянская Сям’я мела магчымасць адчуваць цэнтральнае месца Хрыста Эўхарыстычнага.

Падчас гаміліі арцыбіскуп заўважыў, што салезіянская харызма “пасаджана ў Евангеллі без каментарыяў” і што “у ёй цэнтральнае месца належыць моладзі, якая застаецца моцным пунктам і сталым аб’ектам апекі салезіянаў, што дапамагае новым пакаленням адкрыць прыгажосць Евангелля, змяняючы таксама ўмовы жыцця і сацыяльны стан маладых людзей”.

Таксама іерарх падкрэсліў, што “ключавым пунктам адносін салезіянаў з маладымі людзьмі не з’яўляецца арганізацыя для іх шматлікіх акцый, але давядзенне да кантакта іх сэрца з Хрыстом і ўчыненне іх сябрамі”. Таму арцыбіскуп пахваліў Салезіянскую Сям’ю за тое, што яе прадстаўнікі ўмеюць суправаджаць моладзь, прыводзячы яе да Эўхарыстыі – “першай белай любові ксяндза Боско” – і Эўхарыстычнай адарацыі.

Расклад Дзён Духоўнасці быў багаты на шматлікія цікавыя магчымасці, якімі маглі скарыстацца ўдзельнікі з розных групаў. Пасля супольнага абеда прайшоў візіт месц, якія знаходзяцца на Вальдокка: гэта быў надзвычайны час, асабліва для тых, якія ўпершыню ступілі на зямлю, на якой распачалася слезіянская харызма. Размова ідзе пра такія месцы як першы падворак араторыя, капліца Пінардзі, касцёл св. Францішка Сальскага, пакоі ксяндза Боско, Базіліка Марыі Успамогі. Экскурсія, паказваючы шлях развіцца салезіянскай справы ад пачатку да нашых дзён, дапамагла яе ўдзельнікам актуалізіваць думку дэвіза.

Пасля прайшла канферэнцыя, якую правёў кс. Хуан Крэспо SDB. У канферэнцыі кс. Хуан распавядаў аб тым, што перажыты вопыт павінен адлюстроўвацца на тэалагічнай і трынітарнай задуме, якая тычыцца асабістых прыкмет распазнання і распачацця працэса суправаджэння: працэса, у якім трэба зразумець чалавека і яго пакліканне, а таксама ўваход у таямніцу Тройцы, якія ўзаемна дапаўняюцца.
Дзяленне думкамі ў моўных групах, дапоўненае тымі момантамі, з якімі ўжо раней сустрэліся ўдзельнікі, стала адным з багатых момантаў развіцця харызмы ксяндза Боско ў дзеях гісторыі.

Напрыканцы гэтага дня адбылася супольная малітва ў базіліцы Марыі Успамогі, якая была рэалізована ў духу пакутнага набажэнства.

Крыніца: www.infoans.org

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Мы ўсе павінны несці крыж, так, як нёс крыж Пан Езус. А наш крыж — гэта ўсе тыя цярпенні, з якімі мы сустракаемся ў жыцці.

Св. Ян Боско