Нядзеля, 21 Студзень 2018 10:51

У Бразіліі распачнуць беатыфікацыйны працэс кс. Рудольфа Лункенбэйна SDB і Сімаў Барора

Аўтар Кл. Артур Ляшнеўскі SDB (пераклад)

Набліжаецца 31 студзеня 2018 года, калі ў Мэруры, дыяцэзіі Барра-ду-Гарсас, Бразілія, будзе распачата дыяцэзіяльнае пасяджэнне па справе мучаніцкай смерці Слуг Божых кс. Рудольфа Лункенбэйна, салезіяніна, і Сімаў Барора, свецкага, якія былі забіты 15 ліпеня 1976 года на падворку салезіянскага місійнага цэнтра ў Мэруры. Беатыфікацыйны працэс, звязаны з іх мучаніцкай смерцю, з’яўляецца жывым знакам, які ёсць выразам благаслаўлення, любові і ласкі Бога да нашай Кангрэгацыі і Касцёла, асабліва ў Бразіліі.

“Гэта проста неверагодна, што гэты працэс у такі незвычайны спосаб дакрануўся сэрц шматлікіх асобаў з інспекторыі Мата Грасо ў салезіянскай Бразіліі і ў Касцёле. Кс. Рудольф і Сімаў з’яўляюцца для нас прыкладам веры і любові да Божага Валадарства, таксама мы бачым іх, як знак і заклік да адновы місійнага духа”, – кажа кс. Пэрлуіджы Камэроні SDB, генеральны пастулятар па кананізацыйных справах у Салезіянскай Сям’і. “Кс. Рудольф і Сімаў адносяцца да вялікага натоўпу каталіцкіх місіянераў і тубыльцаў, якія былі забіты падчас евангелізацыі і барацьбы за правы індзейцаў. Барацьба за абарону зямлі і людзей, якія яе насяляюць, а таксама вялікіх прыродных, культурных і духоўных багаццяў назначана кроў’ю мучанікаў”.

Знагоды адкрыцця дыяцэзіяльнага працэса інспектар інспекторыі Бразілія-Кампо Грандэ кс. Гільдазіо Сантас SDB скіраваў да сабратоў, выхаваўча-душпастарскіх супольнасцяў і Салезіянскай Сям’і ліст, заахвочваючы да актыўнага перажывання гэтага дару і магчымасці задумацца над тым, у які спосаб Кс. Рудольф і Сімаў перажылі сапраўднае спатканне з Езусам Хрыстом, запячатваючы крывёю глыбокі саюз і аддаючы сваё жыццё - “саюз сэрц і мараў на місійнай зямлі”.

Асаблівым чынам для азнакамлення чакаюць рукапісы кс. Лункенбэйна, які ў сваіх лістах, гаміліях і іншых запісах выразна выказвае сваё місійнае сэрца і прароцкую моц Евангелля ва ўцелаўленні справядлівасці і салідарнасці. У яго апошніх рукапісах часта паяўляюцца думкі пра смерць: “Таксама і сёння місіянер павінен быць гатовы да смерці, каб выканаць свой абавязак. Дапамога, якую ўдзяляеце, паказвае, што вы добра зразумелі, што азначае быць хрысціянінам: ахвяравацца з Хрыстом, цярпець з Хрыстом і перамагчы з Хрыстом для збаўлення ўсяго свету і нашага бліжнягя”. (Ліст да сваякоў ад 11.08.1975).

Крыніца: www.infoans.org

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Будзем заўсёды радаснымі, і час пройдзе хутка

Св. Ян Боско