Чацвер, 18 Студзень 2018 10:49

Філіпіны: Салезіянская пляцоўка “Дон Боско Пасіл” знішчана ў пажары

Аўтар Кл. Артур Ляшнеўскі SDB (пераклад)

14 студзеня ў адлегласці каля 600 метраў ад салезіянскай пляцоўкі ў Пасіл, адным з найбольш бедных і найбольш населеных раёнаў горада Себу, адбыўся пажар. Пажарнай службе спатрэбілася больш за дзве гадзіны, каб пагасіць полымя, надзвычайная сітуацыя мела мейсца каля 15.00. Гаворыцца аб чатырох смяротных ахвярах гэтай трагедыі.

Полымя дайшло і амаль цалкам знішчыла салезіянскі комплекс, у склад якога ўваходзіць моладзевы цэнтр, парафіяльны касцёл і прафесійны тэхнікум. Нягледзечы на гэта, салезіяне з гэтай пляцоўкі паспяшылі з дапамогай людзям, якія пацярпелі ад пажару.

Паводле афіцыйных даных, пададзенных праз мясцовыя ўлады, у выніку пажара пацярпела прынамсі 3260 чалавек, 634 сем’яў і 283 дамы, з якіх большасць знішчана цалкам. Што датычыцца салезіянскай пляцоўкі, быў знішчаны тэхнікум, а таксама памяшканні салезіянаў, законная капліца і парафіяльны дах.

Салезіяне ў гэтым мейсцы працуюць ужо амаль 50 год, кіруючы парафіяй св. Ніны, якая налічвае каля 50 тысяч вернікаў, араторый, цэнтр моладзі, прафісійны тэхнікум, а таксама нясуць паслугу ў апякунска-грамадзянскай сферы жыцця мясцовых жыхароў.

Дырэктар пляцоўкі кс. Ламберт Парад’янг разам з іншымі чатырма салезіянамі знаходзіўся на пляцоўцы, калі пачаўся пажар, аднак законнікі паспелі ўратавацца, хаваючыся ў парафіяльным будынку. Пасля згашэння пажару яны вярнуліся, каб удзельнічаць у акцыі ратавання і дапамогі пацярпелым, адкрываючы дзверы моладзевага цэнтра для сем’яў, якія страцілі ўсё.

Крыніца: www.infoans.org

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хачу Вам расказаць, чаго хоча ад вас д’ябал, а чаго баіцца. Шатан хоча, каб вы нічым не займаліся, і вельмі баіцца, калі бачыць вас працуючымі. Таму гэта можна растлумачыць так: пакуль вы лянуецеся — ён адпачывае, бо калі вы ў пустую марнуеце час, яму нічога не трэба рабіць, бо ваша лянота працуе за яго.

Св. Ян Боско