Аўторак, 16 Студзень 2018 12:41

У Дзятлаве пры раённым шпіталі адкрылася капліца

Аўтар

15 студзеня пры раённым шпіталі горада Дзятлава адкрылася каталіцкая капліца. Благаславіў капліцу дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Таскама на адкрыцці капліцы прысутнічаў рэгіянальны настаяцель кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Біскупа Юзафа Станеўскага прывіталі пробашч дзятлаўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Здзіслаў Пікула SDB, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч і галоўны ўрач шпіталя Марыя Максімовіч.

У актавай зале шпіталя адбылася св. Імша, перад якой да прысутных з прывітальным словам звярнуўся кс. Здзіслаў Пікула SDB. Да словаў прывітання далучыўся біскуп, які сказаў, што ад гэтага часу вернікі могуць лічыць Бэтлеемам і шпіталь, “дзе народзіцца Хрыстус і застанецца тут”.

Пад час супольнай малітвы біскуп Юзаф адзначыў, што наяўнасць капліцы ў шпіталі вельмі важная. Бо калі чалавек памоліцца, даверыць свае клопаты і перажыванні Богу, яму лягчэй ісці на аперацыйны стол, а ўрачам лягчэй выконваць сваю працу.
Пасля св. Імшы прысутныя накіраваліся ў капліцу шпіталя, якую біскуп Юзаф благаславіў у гонар Маці Божай з Люрда.
Напрыканцы сустрэчы дзеці прадставілі прысутным сцэнку аб нараджэнні Езуса Хрыста.

Крыніца: diatlovonews.by

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Шчыры, сыноўскі, светлы давер Марыі, сталая пабожнасць дазволілі вам пераадолець кожную цяжкасць, быць вытрывалымі, патрабуючымі ў адносінах да сябе.

Св. Ян Боско