Пасля святой Імшы запрошаныя на сустрэчу сабраліся ў араторыі імя святога Яна Боско, каб пачуць Слова Божае і прывітальнае слова дырэктара супольнасці ксяндза Алега Жураўскага SDB.
Пасля пад калядныя песні адбылося дзяленне аплаткай, падчас гэтага кожны з прысутных змог павіншаваць адзін аднаго са святам Божага Нараджэння, перапрасіць за крыўды, выказаць пажаданні, падзякаваць за сумесную працу ў араторыі і парафіі на карысць моладзі Смаргоні.