Аўторак, 09 Студзень 2018 15:53

Святочны канцэрт адбыўся ў Мінску

Аўтар Кандыдат у салезіяне-супрацоўнікі Вольга Перадкова

7 студзеня, у свята Хросту Пана, у араторыі св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся Калядны канцэрт з удзелам гурта Bosco band.

Дзеці і моладзь праз спеў раздялілі з прысутнымі радасць Калядных святаў. За музычнае суправаджэнне канцэрта быў адказны гурт “Небасхіл”.

Па добрай салезіянскай традыцыі, якой вучыў св. Ян Боско, у форме невялікай сцэнкі было прадстаўлена слоўка на добрую ноч. Асноўная думка слоўка палягала ў тым, што незалежна ад таго, дарослы ты ці дзіця, ніколі не спяшайся асуджаць іншых,дай ім магчымасць усё растлумачыць. Тое, што ты бачыш, можа быць вельмі зманлівым. Часта, бачачы толькі агульны малюнак, мы блытаемся ў тым, што адчувае і кім ёсць чалавек.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Частая Святая Камунія і Святая Імша з'яўляюцца слупамі, якія павінны падтрымліваць духоўнае жыццё хрысціяніна.

Св. Ян Боско