Пятніца, 05 Студзень 2018 21:18

8 студзеня - першы літургічны ўспамін бл. Ціта Зэмана SDB

Аўтар Кл. Артур Ляшнеўскі SDB (пераклад)

8 студзеня прыпадае першы літургічны ўспамін бл. Ціта Зэмана SDB, беатыфікацыя якога адбылася 30 верасня 2017 года ў Браціславе (Славакія). Дата ўспаміну лучыцца з “dies natalis” (народзінамі для неба) новага благаслаўлёнага, які памёр 8 студзеня 1969 у Вайнорах, прадмесці Браціславы, дзе бл. Ціт нарадзіўся 4 студзеня 1915 года.

Ціт быў старэйшым з 10-ці дзяцей сям’і Зэман. У 10 гадоў быў цудоўна аздароўлены дзякуючы заступніцтву Маці Божай, якой паабяцаў “быць Яе сынам назаўсёды” і стаць святаром салезіянінам. 

У 1932 годзе Ціт складае манаскія абяцанні, а ў 1940 годззе прымае святарскія пасвячэнні. Пазбягаючы “Варварскай ночы” (13-14 красавіка 1950 года), вырашае дапамагаць маладым сабратам пераадольваць “жалезную заслону” у кірунку Турына, каб там яны маглі стаць святарамі. Гэту дапамогу Ціт таксама аказваў і дыяцэзіяльным кандыдатам да святарства. Пасля двух паспяховых экспедыцый (познім летам і восенню 1950 года) быў затрыманы, спрабуючы пераправіць трэцюю экспедыцыю ў красавіку 1951 года. Кс. Ціт быў арыштаваны, паддаваны нялюдскім здзекам, 12 гадоў быў вязнем і 5 гадоў прабываў на свабодзе пад ўмоўна-датэрміновым вызваленнем.

“Па тым пазналі мы любоў, што Ён за нас жыццё аддаў. Мы таксама павінны аддаць жыццё сваё за бліжніх” (1 Я 3,16). Менавіта тады, калі слухаў гэты ўрывак Божага Слова падчас справавання Эўхарыстыі, Ціт адчуў у сэрцы натхненне і сілу, каб ахвяраваць сваё жыццё дзеля ратавання пакліканняў, перамагаючы боязь і прыгатаваны для спаўнення волі Божай аж да канца, давяраючы Божай міласэрнасці і трываючы ў надзеі на вечнае жыццё.

Літургічныя тэксты з гэтага ўспаміну адлюстроўваюць менавіта гэты важны момант у жыцці благаслаўлёнага, калі ён распазнаў у сваім сэрцы голас, які яго паклікаў аддаць жыццё дзеля ратавання пакліканняў маладых людзей.

Сведчанне жыцця бл. Ціта Зэмана SDB з’яўляецца ўдзелам салезіянскай харызмы ў збаўленні маладых людзей, злучаным ў першую чаргу с суправаджэннем іх на шляху веры і распазнання паклікання, да чаго заклікае найбліжэйшы Сынод Біскупаў і Генеральны Настаяцель у пасланні на гэты год.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Рабіце, што можаце. Бог зробіць тое, чаго мы не зможам.

Св. Ян Боско