Пятніца, 05 Студзень 2018 21:08

VI Генеральны Сход добраахвотнікаў з ксяндзом Боско (CDB)

Аўтар Кл. Артур Ляшнеўскі SDB (пераклад)

Прадстаўнікі дабраахвотнікаў з ксяндзом Боско з усяго свету сабраліся ў Рыме на VI Генеральным Сходзе, каб абмяркаваць тэму: “Як жывыя камяні (1П 2,5), каб узрастаць у еднасці”.

17 добраахвотнікаў і 6 касцёльных асыстэнтаў, паслухаўшы ўводзіны кс. Паскуаля Чавеса і адказнага за свецкі Інстытут “Cristo Re”, паглыблялі тэму еднасці і братэрскага жыцця. Пры гэтым удзельнікі сустрэчы звярталі ўвагу на рысы свайго Ітнстытута свецкага жыцця, ў якім прадстаўнікі не праводзяць жыццё ў супольнасцях, але жывуць у духоўнай лучнасці.

 У Сходзе браў удзел таксама дэлегат Генеральнага настаяцеля па справах Салезіянскай сям’і кс. Эўзэбій Мунь’яс, прамова каторага ўзмацніла пачуццё прыналежнасці валантарыяў да Салезіянскай сям’і. Вельмі цэннымі былі адведзіны вікарыя Генеральнага настаяцеля кс. Францішка Чэрэды, радцы рэгіёна Усходняя Азія – Акіянія кс. Вацлава Клемэнта і генеральнага пастулятара па справах кананізацый – кс. Пэрлуіджы Камэроні.

Удзельнікі таксама выслухалі шматлікія пасланні і жаданні з боку настаяцеляў і каардынатараў прадстаўнікоў розных груп Салезіянскай сям’і.
Удзельнікі, якія прадстаўлялі ўвесь Інстытут, былі запрошаны прыняць пэўныя змены ў Канстытуцыі і агульных правілах Інстытута, таксама была пачута просьба аб выбары новага адказнага і прадстаўнікоў цэнтральнай рады, якія будуць кіраваць Інстытутам бліжэйшыя 4 гады, выпаўняючы функцыю анімацыі і кіравання. Новым адказным быў выбраны Каятан Ц. (паколькі прадстаўнікі Інстытута жывуць у тайнай кансэкрацыі, прозвішча не прадстаўляецца на агульны форум), 42-гадовы настаўнік з Італіі, якому будуць дапамагаць віцэ-адказны з Венесуэлы, радца па справах фармацыі з Мексікі і радца па справах камунікацыі з Італіі. Поўная камплектацыя рады адбудзецца, калі адказны мянуе цэнтральнага адміністратара і сакратара.

Гэтысход стаўся таксама магчымасцю паразмаўляць на тэму актуальнага стану беатыфікацыйнага працэсу аднаго з членаў Інстытута – Ніно Бальеры CDB, які памёр у 2007 годзе і якога ўжо пры жыцці лічылі святым.

5 студзеня Генеральны настаяцель кс. Анхель Фэрнандэс Арцімэ будзе цэлебраваць святую Імшу на заканчэнне схода, падчас якой адзін з бразільскіх прадстаўнікоў добраахвотнікаў складзе вечныя манаскія абяцанні, а іншы прадстаўнік з Італіі пановіць часовыя.

Добраахвотнікі з ксяндзом Боско з’яўляюцца Публічным Таварыствам Свецкіх Вернікаў, якія ствараюць Свецкі Інстытут кансэкраванага жыцця. На сённяшні дзень Інстытут налічвае 92 прадстаўніка ў 27 краінах свету. Члены Інстытута распаўсюджваюць салезіянскую харызму ў спецыфічны спосаб, будучы кансэкраванымі асобамі, якія трымаюць сваю прыналежнасць да Інстытута ў сціслай таямніцы.

Крыніца: www.infoans.org

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Кожны хай будзе гатовы цярпець  холад і гарачыню, беднасць і пакору столькі раз, колькі патрэбна каб памножыць Хвалу Бога і здароўя вашай душы

Св. Ян Боско