Серада, 03 Студзень 2018 20:01

Кс. Тамаш Ажаналіл: “Я не быў годны, каб стаць мучанікам”

Аўтар

2017 год у сусветнай шкале быў часам багатым на розныя падзеі для Салезіянскай сям’і. Адной з найважнейшых падзей, пазначаных радасццю і ўдзячнасццю, было вызваленне пасля 18 месяцаў затрымання салезіянскага місіянера з Індыі кс. Тамаша Ажаналіла.

Ён, будучы вязнем і патэнцыйнай ахвярай, стаў прыкладам і крыніцай натхнення для шматлікіх людзей. У апошні час кс. Тамаш меў шмат спатканняў і сустрэч. У апошнія некалькі тыдняў гэты салезіянін зноў вяртаўся да таго, што перажыў, дзяліўся сваімі думкамі і перажываннямі.

“Тым, што мяне падтрымлівала, былі ўрыўкі Евангелля, ў якіх Езус казаў, каб не хвалявацца, бо нават валасы на нашых галовах палічаныя. Таму  я быў перакананы, што ўсё, што павінна было адбыцца, станецца са згоды Нябеснага Айца (…). Мой каханы, благаслаўлёны Айцец, не можа зрабіць нам ніякай крыўды. Усё гэта можа часамі сдавацца нам цярпеннем, але ў канчатковым рахунку, калі казаць пра мяне, бачу, што не меў я столькі шчасця і не быў да гэтага прыгатаваны, каб стаць мучанікам”.

У заканчэнні размовы салезіянін падкрэсліў: “Бог накіроўвае кожную рэч у бок дабра, і цяпер я бачу, што 18 месяцаў, якія я адбыў у вязніцы, маё вяртанне да Емэну, а пазней вызваленне… Гэта ўсё Бог выкарыстаў як магчымасць угрунтавання ў веры шматлікіх асоб, як доказ таго, што Бог існуе, што з’яўляецца Богам жывым, Які адказвае на малітвы”.

Кс. Мутатхупарамбіл, таксама грамадзянін Індыі і таварыш кс. Тамаша на місіі ў Емэне, з вялікай шчырасцю ўспамінае здарэнне 4 сакавіка 2016 г. Сястра Саллі, настаяцельніца сясцёр місіянерак любові ў Адэне, зшакаваная, паклікала тады яго да тэлефона. “Яна распавяла мне пра напад, просячы, каб я пазваніў у генеральны дом місіянерак любові ў Калькуце да бп. Хіндэра, апостальскага вікарыя Паўднёвай Арабіі і салезіянскага інспектара Бангалору. Я скантактаваўся з імі і распавёў аб усім, што сталася”.

Пасля таго, як былі забітыя чатыры сястры, – с. Ансэльма, с. Маргарыта, с. Рэгіна і с. Юдыта – а таксама 12 іншых людзей, сястра Саллі схавалася за дзвярмі лядоўні ў кухне. Забойцы ўваходзілі ў гэтае памяшканне шмат разоў, але ні разу не зазірнулі за дзверы.

“Для мяне гэта было штосьці неверагоднае”, – распавядае кс. Мутатхупарамбіл, які прабываў тады ў Таізе, 180 км ад Адэну. Хоць у тыя дні  Емэн пакутаваў ад хатняй вайны, якая ўвесь час трывае, усё ж як салезіянін адчуваў сябе ў Таізе бяспечна, паколькі гэтая тэрыторыя не была занятая паўстанцамі, а толькі знаходзілася пад іх кантролем. Аднак я вельмі хваляваўся за кс. Тамаша. “Выставіўшы Найсвяцейшы Сакрамэнт, разам з некалькімі сёстрамі мы маліліся ўсю ноч”, – распавядае кс. Мутатхупарамбіл.

10 сакавіка кс. Мутатхупарамбіл пераехаў да Саны, бо яго пашпарт перастаў дзейнічаць і ён быў вымушаны вярнуцца на айчыну. Ён планаваў вярнуцца назад праз два месяцы, але настаяцелі вырашылі, што яму будзе лепей застацца, бо сітуацыя усцяж была небяспечнай. Кс. Мутатхупарамбіл нястомна маліўся за кс. Тамаша і даведаўся аб яго вызваленні, як і большасць, дзякуючы сродкам масавай інфармацыі.

Цяпер кс. Мутатхупарамбіл моліцца, каб вайна ў Емэне як мага хутчэй скончылася: “Церпяць убогія, церпяць нявінныя, вайна - гэта не выхад”. Вайна змусіла салезіянаў пакінуць гэтую зямлю, аднак кс. Мутатхупарамбіл упэўнены, што іх вяртанне - справа часу. “Калі настане адпаведны момант – вернемся”, – кажа салезіянін у заканчэнні размовы.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Прывязанасць да зямнога нярэдка змяншае, а нават і гасіць прагненне нябеснага

Св. Ян Боско