Дзеці ўжо не першы год маюць магчымасць развіваць свае музычныя таленты ў бараўлянскай школе мастацтваў. Добрай традыцыяй стаў выніковы канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі цэнтра, які адбываецца ў перыяд калядных святаў. Пад час сёлетняга канцэрта дзеці гралі на музычных інструментах і спявалі песні, дзелячыся з прысутнымі плёнамі навучання ў музычнай школе. А ў якасці вядучых сёлетняга святочнага канцэрта выступілі педагогі разам з выхаванцамі цэнтра.
Далучыцца да кагорты таленавітых музыкантаў можа любы жадаючы ад трохгадовага ўзросту і вышэй, у цэнтры прапануюцца развіваючыя індывідуальныя і групавыя заняткі па наступных накірунках: ігра на музычным інструменце, акадэмічны і эстрадны вакал, тэатральная студыя. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефоне: +375 (29) 502 24 20.