Перад пачаткам гульняў і пасля заканчэння апошняй гульні праходзіла сумесная малітва і слоўка на добрую ноч, якое прамаўляў да прысутных кл. Марк Найдзіч SDB.
У групе “А” першае месца заняла каманда “Старычкі”, другое месца ў цяжкай барацьбе заняла каманда “Куньлуньчыкі”, далей размясціліся каманды “Юністар”, “Каласы” і “Power Rangers”. У групе “В” упэўненую перамогу атрымала каманда “FCS” (дарэчы, менавіта гэтай камандзе аддаюць першае месца па выніках спаборніцтв усе аматары футбола, якія ўдзельнічалі ў конкурсе прагнозаў), другое месца ў каманды “Bosco”, з трэцяга па пятае месцы адпаведна занялі каманды “Мядзведзі”, “Ignis Domini” і “Фаварыт”.
Гонку бамбардзіраў КСА ўзначальваюць Руслан Іванчук і Мікіта Савіцкі з каманды “FCS” (абодва маюць па 10 галоў) і Уладзіслаў Яцкевіч з каманды “Юністар”, які, дарэчы, па прафесіі з’яўляецца гульцом асноўнага склада ФК “Смаргонь”. Уладзіслаў мае ў актыве 9 галоў.
14 студзеня пачнецца раўнд плэйф-офф. Пары чвэрцьфіналістаў выглядаюць наступным чынам: “Старычкі” – “Ignis Domini”, “Юністар” – “Вosco”, “Куньлуньчыкі” – “Мядзведзі”, “Каласы” – “FCS”. 21 студзеня адбудзецца гульня за 9 месца паміж камандамі “Power Rangers” і “Фаварыт”, гульні за 7 і 5 месцы, паўфіналы, гульня за 3 месца і фінал.
Жадаем поспехаў усім удзельнікам каманд!