Панядзелак, 11 Снежань 2017 17:08

Адкрыты кубак салезіянскага араторыя па мікрафутболе ў Смаргоні

Аўтар

Упершыню ў Смаргоні пройдзе адкрыты кубак салезіянскага араторыя па мікрафутболе, дэвізам якога абраны наступныя словы: “Нагамі гуляйце ў футбол, а сэрцам жывіце ў небе”. У спаборніцтвах возьмуць удзел 10 каманд, у складзе якіх ёсць клерык, салезіяне супрацоўнікі, салезіянская моладзь, школьнікі горада, студэнты каледжаў і ВНУ.

Удзел прыме каманда парафіі в. Войстам (Смаргонскі раён), а таксама 6 каманд, у склад якіх уваходзяць выхаванцы, выпускнікі і трэнеры мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па футболе.

Спаборніцтвы пройдуць у два этапа: 1) групавы этап (снежань 2017 года), у якім усе ўдзельнікі згуляюць па кругавой сістэме ў групе “А” і групе “Б”, 2) этап плэй-офф (студзень 2018 года), у якім адбудуцца чвэрцьфіналы, гульня за 9-10 месцы, суцяшальны турнір за 5-8 месцы, паўфіналы, гульня за 3 месца і фінал.

Усе гульні пройдуць у спартыўнай зале ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні” толькі па нядзелях (10, 17 снежня 2017 года; 14, 21 студзеня 2018 года).

Па выніках лёсавання каманды падзелены на дзве групы:

«А» - Power Rangers, Куньлуньчыкі, Каласы, Юністар, Старычкі;

«Б» - Ignis Domini, Мядзведзі, Фаварыт, FCS, Bosco.

Таксама па выніках спаборніцтваў будзе вызначаны лепшы ігрок, лепшы бамбардзір і лепшы брамнік. Але і гэта не усе – для аматараў футбола і усіх удзельнікаў турніра арганізатарамі падрыхтаваны конкурсы, і кожны перамажца атрымае свой прыз на агульным падвядзенні вынікаў і узнагароджванні 27 студзеня 2018 года ў Араторыі падчас свята святога Яна Боско.

Жадаем удзельнікам выдатных вынікаў, задавальнення ад удзелу ў спаборніцтвах. І няхай пераможа мацнейшы!

Сацыце за намі: https://vk.com/football_kca

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Смерць – для некаторых, хто мае супакойнае сумленне з’яўляеццп суцехай,  мейсцам, якое вядзе да дасканаласці, шчасця, Для таго хто  мае на душы грэх, наадварот, з’яўляецца найвялікшай мукай, тэрорам, цярпеннем, роспаччу

Св. Ян Боско