Панядзелак, 11 Снежань 2017 16:47

У Бараўлянах новы аніматар і два кандыдаты ў аніматары

Аўтар

10 снежня ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў (Бараўляны) склалі абяцанні аніматар і два кандытаты ў аніматары.

Прыняцце аніматара і кандыдатаў адбылося пад час св. Імшы. У гэтым годзе сябе пажадалі ахвяраваць служенню дзецям і моладзі аніматар Вячыслаў Ванковіч і кандыдаты ў аніматары Ангеліна Вільтоўская і Яна Козел.

Пасля св. Імшы вернікі накіраваліся ў араторый св. Дамініка Савіо, дзе іх чакала святочная праграма, падрыхтаваная новымі аніматарам і кандыдатамі.

На заканчэнне праграмы прысутных чакаў салодкі стол і традыцыйнае слоўка на добрую ноч, якое прамовіў кс. Станіслаў Краўчанка SDB.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі хочам прасіць дапамогі нашага Добрага Бога Айца, павінны быць гатовыя ахвяраваць усё.

Св. Ян Боско