Серада, 06 Снежань 2017 17:18

У Бараўлянах адбылося свята св. Мікалая

Аўтар

2 снежня ў араторыі імя св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылося свята св. Мікалая для дзяцей.

Пад час праграмы, падрыхтаванай аніматарамі, да дзяцей завіталі казачныя персанажы. Разам з імі дзеці ўдзельнічалі ў эстафетах і віктарынах, пасля чаго сустрэліся са св. Мікалаем.

Напрыканцы свята св. Мікалай узнагародзіў дзяцей падарункамі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Рэкалекцыі — гэта цудоўны сродак, каб разарваць пэўныя сувязі і нездаровае сяброўства.

Св. Ян Боско