Серада, 29 Лістапад 2017 23:24

У Бараўлянах адзначылі свята Хрыста Валадара Сусвету

Аўтар

У бараўлянскай парафіі Марыі Ўспамогі Хрысціянаў 26 лістапада ўрачыста адзначылі свята Хрыста Валадара Сусвету.

Распачалася святочная праграма св. Імшой, пасля якой прысутныя вернікі накіраваліся ў араторый св. Дамініка Савіо.

Пад час праграмы дзеткам і іх бацькам прапанавался з дапамогай разнастайных конкурсаў паразважаць над якасцямі, якімі павінен валодаць сапраўдны валадар. У сумесных гульнях удзельнікі свята даведаліся, што валадар павінен быць ахвярным, уважлівым, радасным, любячым і адважным.

Напрыканцы свята быў зроблены агульны фотаздымак, пасля якога вернікаў чакаў салодкі стол.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Найлепшай сярэдзінай для нас, каб стаць святымі, з’яўляецца тое, каб мы распазналі Божую волю ў волі нашых кіраўнікоў, ва ўсім, што нам наказваюць і ва ўсім, што здараецца ў нашым жыцці.

Св. Ян Боско