Серада, 22 Лістапад 2017 15:23

У Бараўлянах адбыўся канцэрт у гонар св. Цэцыліі

Аўтар

У араторыі св. Дамініка Савіо пры парафіі Марыі Ўспамогі Хрысціянаў 19 лістапада адбыўся канцэрт у гонар св. Цэцыліі.

Распачала “Цэцыліяду - 2017” музычная група, якая ўзнікла пры араторыі. Удзельнікі групы ваканалі спеў “Езу, прыдзі!”. Пасля выступлення групы быў аб’яўлены конурс на лепшую назву для яе. Дарэчы, вітаецца і ўдзел у інтэрнэце – свае варыянты можна дасылаць на скрыню Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (кс. Станіслаў Краўчанка SDB).

 

Выхаванцы і выкладчыкі школы “Гармонія”, якая дзейнічае ў араторыі, выканалі музычныя творы і песні, якія нікога не маглі пакінуць абыякавымі. Пасля сваім выступленнем парадавалі прысутных самыя маленькія парафіяне, а дзіцячы хор выканаў песню “Можаш быць святым”.

Працягам і выдатным заканчэннем канцэрта стаў выступ дарослага парафіяльнага хора Auxilium. Для гэтага святочнага выступа хор падрыхтаваў беларускую народную песню і рэлігійны спеў.

На прыканцы праграмы да прысутных звярнуўся рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага, які з’яўляецца таксама дырэктарам супольнасці ў Бараўлянах, кс. Віктар Гайдукевіч SDB. Святар адзначыў, што “Цэцыліяда” кожны год дае магчымасць атрымаць асалоду ад музыкі і падзівіцца талентамі людзей, з якімі часта сустракаешся ў касцёле. Таксама кс. Віктар заклікаў прысутных падзякаваць Богу за дар св. Цэцылыі і за адкрытасць парафіянаў, якія не пабаяліся падзяліцца з іншымі сваімі талентамі.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі чыніш дабро ці змагаешся са спакусамі, даверся Марыі, каб быць гатовым на прыніжэнне, патаптанне чалавечай годнасці і, таксама, на цярпенне

Св. Ян Боско