У сустрэчы прымалі ўдзел 26 міністрантаў. Пад кіраўніцтвам кл. Марка Найдзіча SDB юнакі разважалі над словамі Евангелля “Любі бліжняга твайго, як самога сябе”, якія сталі тэмай сустрэчы. Скончылася сустрэча, падчас якой міністранты мелі магчымасць дзяліцца адзін з адным сваім досведам веры, св. Імшой, якую ўзначаліў пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB.