Панядзелак, 12 Люты 2018 22:47

Вясёлы вечар перад Вялікім пастом адбыўся ў Смаргоні

Аўтар Кандыдат у аніматары Кацярына Цялега

10 лютага моладзь са Смаргонi ў супрацоўніцтве з суполкай ADMA арганiзавала апошні забаўляльны вечар перад Вялiкiм пастом. Мерапрыемства прайшло ў араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Міхала Арханёла.

Як і заўсёды, свята распачалося са святой Імшы, пасля якой усе прысутныя накіраваліся ў араторый. Свята прайшло пад вельмі незвычайнай назвай: "Туса-Джуса". Для ўвахода на свята трэба было выканаць абавязковы дрэс-код: моладзь да 35-ці гадоў павінна была апрануцца ў стылі 70-х гадоў мінулага стагоддзя, а старэйшыя - у стылі 2000-х гадоў.

Напачатку свята адбыўся канцэрт, падрыхтаваны удзельнікамі "Музычнага батла", таксама шмат цікавага прапанавалі вядучыя вечара. Адным з цікавых момантаў стала латарэя, у якой прымаў удзел толькі той, хто меў з сабой падарунак.

Напрыканцы с.Вераніка Огар FMA прамовіла слоўка на добрую ноч і правяла малітву. С. Вераніка распавяла маладым людзям пра Вялiкi пост і пра тое, што трэба з любоўю яго перажыць. Пасля гэтага моладзь была запрошана на дыскатэку.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Быць сябрам ксяндза Боско, гэта значыць дапамагчы збавіць тваю душу.

Св. Ян Боско