Панядзелак, 12 Люты 2018 22:30

Карнавал для дзяцей адбыўся ў Смаргоні

Аўтар Кандыдат у аніматары Марта Адахоўская

У смаргонскім араторыі імя святога Яна Боско пры парафіі святога Міхала Арханёла адбыўся карнавал для дзяцей.

Свята распачалося святой Імшой а 12 гадзіне. Пасля сумеснай малітвы ў араторыі дзяцей чакала цікавая забаўляльная праграма. Удзельнікі свята сустрэліся з прадстаўнікамі розных прафесій. Дзеці змаглі паспрабаваць сябе ў ролі міліцыянера, повара, урача, пажарніка, афіцыянта , будаўніка, мастака, музыканта, перакладчыка.

Таксама трэба адзначыць, што дзеці разам з бацькамі праявілі крэатыўнасць у падрыхтоўцы касцюмаў – многія выглядалі як сапраўдныя урачы, футбалісты і танцоўшчыкі.

Пасля гульняў удзельнікаў карнавала чакала малітва, слоўка, салодкі стол і агульны фотаздымак.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Усе нашы здольнасці і намеры, уся наша праца і цярпенні, усе намаганні будуць мець сэнс толькі тады, калі мы будзем рабіць гэта на хвалу Бога

Св. Ян Боско