Панядзелак, 22 Студзень 2018 08:31

У Мінску прайшла сустрэча для дзяўчат

Аўтар

Сустрэча для дзяўчат адбылася ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля 20-21 студзеня. У сустрэчы прымалі ўдзел дзяўчаты з Мінску і Смаргоні.

Сустрэча распачалася вячэрай у доме сясцёр салезіянак.

На сустрэчу была запрошана сястра Барбара Сайнок, якая цікавым спосабам прапанавала правесці знаёмства.

Разам з сястрой Барбарай дзяўчаты мелі магчымасць паразважаць над тэмай ”Як дасягнуць мэты?”. Удзельніцам было прапанавана 12 пунктаў, якія змогуць дапамагчы, каб рэалізаваць якую-небудзь канкрэтную мэту ў жыцці. Сястра нагадала, што кожны з гэтых пунктаў вельмі важны і кожны з іх патрабуе асабістай працы і дапамогі іншых людзей.

Праз розныя моманты - малітву, пустыню, вясёлы вечар - дзяўчаты мелі магчымасць добра і плённа правесці час, а таксама лепш пазнаёміцца паміж сабой.

Падчас слоўка на добрую ноч с.Тэрэса Сольнічэк FMA распавяла дзяўчатам пра жыццё благаслаўлёнай Лаўры Вікуніі, падкрэсліваючы яе духоўную прыгажосць і заклікаючы наследваць яе ў чысціні і ахвярнасці ў паўсядзённым жыцці.

Напрыканцы сустрэчы дзяўчаты мелі магчымасць выказацца і падзяліцца сваімі ўражаннямі. Дзяліліся тым, што перажылі і ў чым ўпэўніліся. Падчас дзялення думкамі не аднойчы гучала, што вельмі карысна мець канкрэтную мэту ў жыцці, каб дасягнуць адзінай мэты веруючага хрысціяніна – святасці.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Памятайце пра годны адпачынак, каб забавы былі карыснымі, аднаўлялі сілы цела і душы. Асцерагайцеся, каб забавы не былі пустымі, а час – змарнаваны.

Св. Ян Боско