Панядзелак, 13 Лістапад 2017 22:02

У Мінску адбылася сустрэча для дзяўчат

Аўтар Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова

З 11 па 12 лістапада 2017 года ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско пры парафіі св. Яна Хрысціцеля сёстры салезіянкі праводзілі сустрэчу для дзяўчат пад назвай “Нашыя пытанні да Бога і пытанні Бога да нас”. На сустрэчу таксама была запрошана псіхолаг Таццяна Лазарава.

Першы дзень сустрэчы распачаўся сумеснай малітвай, пасля якой дзяўчаты змаглі пазнаёміцца пад час вячэры. 

Працягнулася сустрэча канферэнцыяй, пад час якой дзяўчатам было паказана відэа, звязанае з тэмай. Пасля была канферэнцыя Таццяны Лазаравай, якая расказала дзяўчатам пра іх годнасць і паказала формулу любові. Яна складаецца з шасці кампанентаў: сяброўства, свабоды, адказнасці, запала, вернасці (даверу) і прысвячэння сябе іншаму. Напрыканцы канферэнцыі, якая праходзіла ў форме дыялогу, дзяўчаты даведаліся пра пункты гатоўнасці да адносін.

Слоўка на добрую ноч прамовіла с. Валянціна Кот FMA. Сястра прапанавала ўдзельніцам сустрэчы некалькі пытанняў, з дапамогай якіх можна было зрабіць рахунак сумлення.

Другі дзень сустрэчы распачаўся з ютрані. Потым з дапамогай с. Тэрэсы Сольнічэк FMA дзяўчаты змаглі паразважаць над урыўкам з Евангелля, у якім распавядалася прыпавесць пра дзесяць паннаў. Сустрэча скончылася асабістым разважаннем над Евангеллем.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Хачу Вам расказаць, чаго хоча ад вас д’ябал, а чаго баіцца. Шатан хоча, каб вы нічым не займаліся, і вельмі баіцца, калі бачыць вас працуючымі. Таму гэта можна растлумачыць так: пакуль вы лянуецеся — ён адпачывае, бо калі вы ў пустую марнуеце час, яму нічога не трэба рабіць, бо ваша лянота працуе за яго.

Св. Ян Боско