Пятніца, 20 Студзень 2017 19:25

Cустрэча сясцёр салезіянак

Аўтар

14 і 15 студзеня ў Мінску ў Душпастэрскім цэнтры на вуліцы Кальцова прайшла сустрэча сясцёр салезіянак. У ёй прымалі ўдзел сёстры, якія склалі  часовыя шлюбы. А  такіх сясцёр у візітаторыі Усходня Еўропы і Грузіі тры: сястра Наталля з Украіны, сястра Вероніка і сястра Дар’я з Беларусі.

 Праводзіла спатканне па тэме “Жыццё ў супольнасці” настаяцельніца візітаторыі сястра Габрыэля Родэ. Праз разважанне над Божым Словам, удзел у святой Імшы, канферэнцыі, моманты малітвы і цішыні, а таксама праз дыялог і дзяленне сваімі меркаваннямі пра супольнае жыццё сёстры змаглі яшчэ глыбей распазнаць вартасць жыцця ў еднасці па прыкладу Найсвяцейшай Тройцы і ўсвядоміць сваю асабістую адказнасць за жыццё супольнасці, да якой належаць.

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Найсвяцейшае Сэрца Езуса ёсць крыніцай ўсялякага благаслаўлення і розных ласк.

Св. Ян Боско