Панядзелак, 19 Верасень 2016 10:53

Каманда Салезіянаў (Мінск-Смаргонь) стала бронзавым прызёрам турніру ў Слоніме!

Аўтар Аляксандр Перадкоў ASC

Салезіянская футбольная каманда "Савіо" ужо традыцыйна прыняла ўдзел у XII турніры па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ, які праводзіцца ў Слоніме. У гэтым годзе састаў быў зборны з Араторыяў Мінска і Смаргоні, і каманда здолела заняць 3 месца!

Усяго ў Турніры прыняло ўдзел 16 каманд з розных куткоў Беларусі: Гродна, Маладзечна, Слонім, Паставы, Мінск, Ліда, Дзярэчын і іншыя гарады і вёскі. 17 верасня з самага ранку каманды прыехалі да касцёлу Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, дзе мерапрыемства распачалося Св. Імшой. Пасля былі высветленыя арганізацыйныя пытанні і каманды выехалі непасрэдна на месца падзеі - стадыён ОАО «Газпром трансгаз Беларусь».

У першай палове дня адбываліся гульні групавой стадыі, дзе Салезіянская каманда здолела заняць першае месца. У напружанай барацьбе былі пераможаныя каманды "Докшыцы" і "Сапоцкін", а фіналістам мінулагодняга турніру "Гродна-Дзевятоўка" Салезіяне згулялі ў дзейсную нічыю 2:2.

Пасля быў перапынак на смачны абед, а ўжо падсілкаваўшыся, каманды распачалі гульні стадыі Плэй-офф. Там ФК "Савіо" здолела перамагчы моцную каманду "Гродна-аўгустовак" і прайсці ў Паўфінал. У ім у напружанай барацьбе перамог будучы чэмпіён "Маладзечна", а Салезіяне пасля паразы трапілі ў "суцяшальны фінал" за 3-месца. У гэтым цяжкім матчы супраць каманды з Ліды вынікам стала нічыя 2-2 і лёс Бронзавых медалёў высвятляла серыя пенальці. У ёй Салезіяне атрымалі перамогу і такім чынам занялі 3 месца!

Выказваем вялікую ўдзячнасць арганізатарам спаборніцтваў і асабіста кс. Артуру Малафею і галоўнаму спонсару турніру Баляславу Івашка («Віботорг»)! Спадзяёмся, што ў наступным годзе 2 каманды Салезіянаў са Смаргоні і Мінска здолеюць палепшыць вынік і атрымаць запаветны Кубак Яна Паўла II!

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Асцерагайцеся грэху непарадачнасці, зрабіце ўсё, што вы зможаце, каб заўсёды вашы споведзі былі добрымі.

Св. Ян Боско