Аўторак, 17 Май 2016 12:12

Моладзь з мінскага араторыя выступіла ў Маскве з мюзіклам пра Ксяндза Боско

Аўтар Уладзіслаў Зарэцкі ASC

Мюзікл “Ксёндз Боско айцец і настаўнік”, які салезіянская моладзь рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Ксяндза Боско ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у сталіцы Расійскай Федэрацыі горадзе Маскве 15 мая.

Мюзікл, аўтарам сцэнарыя якога з'яўляецца семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, добра пасаваў да тэмату сям’і, бо значная роля ў спектаклі была адведзена сям’і Ксяндза Боско, а асабліва асобе Мамы Маргарыты. Каб даць гледачам магчымасць зразумець сэнс прадстаўлення, моладзь пераклала мюзікл на расійскую мову.

Дзякуючы гэтай вандроўцы, беларуская салезіянская моладзь змагла падзяліцца сваім досведам перажывання салезіянскай харызмы, а таксама пазнаёміцца з жыццём маскоўскіх каталікоў. Маладыя людзі знайшлі шмат новых і сустрэлі сваіх старых сяброў. Таксама гастролі чарговы раз пацвердзілі, што Салезіянскае таварыства - гэта сапраўдная сусветная сям’я, і адлегласць не з’яўляецца перашкодай для сяброўства і шчырых усмешак.

Фотаздымкі Вольгі Перадковай

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Далёка я ці побач з вамі — заўсёды думаю пра вас. І ў мяне ёсць толькі адно жаданне: захаваць вас шчаслівымі цяпер і ў вечнасці

Св. Ян Боско