Нядзеля, 18 Кастрычнік 2015 22:56

Адбылася сустрэча для дзяўчат, арганізаваная праз сясцер салезіянак

Аўтар

18 кастрычніка адбылася першая сустрэча для дзяўчат (8-11 кл.), якую арганізавала супольнасць Сясцер Салезіянак са Смаргоні

У гэтым годзе мы, сестры Салезіянкі, запланавалі, што кожная трэцяя нядзеля месяца-гэта асаблівы час сустрэчы з двумя вялікімі асобамі:  Маці Божай і Св. Марыяй Дамінікай Мадзарэллё.  

Заўсёды перажываешь: з чаго распачаць? Фармат сустрэчы –перш за ўсё, каб дапамагчы маладой дзяўчыне ў мітусні сённяшняга свету не баяцца выбіраць тыя Божыя вартасці, не баяцца вучыцца ад Божых людзей.  Найлепшым прыкладам да наследавання з’яўляецца Дева Марыя. Жыццёвая вандроўка  выпрабаванняў Дзевы Марыі распачалася з моманту Звяставання. Марыя ідзе перад намі ў пілігрымцы веры. Яна вучыць нас пакорна прымаць “неспасцігальныя прысуды” і “нязведанныя шляхі” Бога. Жыццё Марыі—гэта няспыннае даручэнне сябе Богу. Прамаўляючы сваё “FIAT”, Марыя паверыла ў штосці немагчымае, а пазней з непахіснаю вераю чакала здзяйснення гэтага. У адданасці Марыі выразна відаць пастава дзіцяці. Такі дзіцячы давер у адносінах да Бога мы бачым ва ўсім Яе жыцці, асабліва ў тых падзеях, якія сталі для Яе самымі цяжкімі выпрабаваннямі веры.

Падчас сустрэчы была магчымасць не толькі засяродзіць увагу на біблійнай сцене Звеставання, а так сама затрымаць свой зрок на дзяцінстве Св. Марыі Дамінікі Мадзарэллё. Яё ў дзяцінстве называлі Маін. Гэта маленькая дзяўчына вучыць нас любіць Бога, жадаючы ўсё больш пазнаваць Яго таямніцу. Яшчэ малой дзяўчынкай яна пыталася ў свайго бацькі: “А што рабіў Бог, пакуль нас не стварыў?”  і ужо з дзяцінства яна марыла пра неба: “ На неба жадаю ісці”.

На сустрэчы быў час не толькі на разважанні, але і на час вясёлага музычнага сюрпрыза, гульні з памятнымі падарункамі і салодкага пачастунку. Словамі малітвы ружанцовай разам падзякавалі за жыццё кожнай дзяўчыны, просячы аб дапамозе каб і далей глядзей на гэтыя дзве Вялікія Святыя і вучыцца ад іх  давяраць усё Богу.

с. Ірына Барцэвіч, FMA

фота Лера Неўская і Кацярына Цялега

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

У цяжкасцях і ў змаганні ніколі не забывай, што маем вялікую ўзнагароду прыгатаваную для нас у небе

Св. Ян Боско