Серада, 30 Снежань 2020 07:28

Моладзь са Смаргоні падрыхтавала каляднае прадстаўленне

Аўтар Catholic.by

Сёлета ў Касцёле з-за эпідэміі каранавірусу адменены шматлікія мерапрыемствы. Мала дзе на ўрачыстасць Божага Нараджэння можна ўбачыць традыцыйныя калядныя пастаноўкі, якія нагадваюць вернікам пра падзеі, што адбыліся больш за дзве тысячы гадоў таму.

Моладзь з салезіянскага араторыя ў Смаргоні вырашыла ўсё ж зрабіць калядны спектакль, але ў іншым, больш бяспечным фармаце. Была падрыхтавана сцэнка без слоў і ў масках.

Таксама, каб не ствараць небяспеку заражэння, смаргонская моладзь вырашыла не паказваць прадстаўленне гледачам ужывую, а зняць яго на відэа.

Таксама гэта дазволіць убачыць творчую працу большай колькасці гледачоў, каб спектакль мог дапамагчы ўвайсці ў атмасферу бэтлеемскай ночы.

Крыніца: catholic.by

Медыя

Думкі ксяндза Боско

Тое, што служыць целу, у выніку павінна весці да шчасця духоўнага, павінна павялічваць хвалу Бога.

Св. Ян Боско