Чацвер, 24 Снежань 2020 22:03

Віншаванні з Божым Нараджэннем ад кс. Віктара Гайдукевіча SDB

Аўтар

Дарагія сябры!
Ад усяго сэрца віншую вас са святам Божага Нараджэння!
Жадаю вам, каб водар Божага Нараджэння пасяліўся ў вашых сем’ях, а Бэтлеемскае Святло ніколі не згасала ў вашых сэрцах, саграваючы штодзённасць сапраўднай любоўю і супакоем.

Няхай кожнае добрае слова, цёплая ўсмешка, шчырае віншаванне, якімі будзеце дзяліцца з іншымі, дапамагаюць нанова перажыць таямнічую атмасферу прыходу Збаўцы на нашу зямлю. Радасць ад адчування Божай прысутнасці няхай пераходзіць з дому ў дом, ад сэрца да сэрца, з горада ў горад, а цеплыня і святочны настрой набліжаюцца да кожнага. 

З належнай павагай і малітвай

Кс. Віктар Гайдукевіч SDB Рэгіянальны настаяцель 

Думкі ксяндза Боско

Не выхваляйцеся ніколі тым, што ведаеце. Чым болей ты ведаеш,  тым болей сазнаеш , што шмат не ведаеш.

Св. Ян Боско