Аўторак, 17 Лістапад 2020 00:17

Адпустовая ўрачыстасць прайшла ў Залессі

Аўтар

14 лістапада ў капліцы Маці Божай Вострабрамскай у в. Залессе Смаргонскага раёна адзначылі адпустовую ўрачыстасць. 

Урачыстасць пачалася прывітальным словам, з якім парафіяне звярнуліся да дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB.

На пачатку Эўхарыстыі кс. Павел Шчарбіцкі SDB прывітаў біскупа Аляксандра, рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB, сабратоў салезіянаў і сясцёр салезіянак, парафіянаў і гасцей, сярод якіх былі старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч і дырэктар музея-сядзібы М.К. Агінскага Градзіцкая Людміла Уладзіміраўна.

Перад св. Імшой адбылося асвячэнне абраза Маці Божай Вострабрамскай, які быў створаны на ахвяраванні вернікаў парафіі і цяпер зноходзіцца ў галоўным алтары святыні.

У сваім слове да вернікаў біскуп Аляксандр падкрэсліў, што у кожнага чалавека ёсць свая маці на зямлі, а таксама ёсць Нябесная Маці Марыя, якую нам даў сам Пан Езус. Езус хоча, каб праз рукі яго Маці мы ўзносілі свае просьбы да Бога. Біскуп Аляксандр адзначыў, што кожны з нас павінен вучыцца казаць “не” граху, бяручы прыклад з Марыі, якая была “поўная ласкі”, гэта значыць не мела граху. Таксама біскуп звярнуў увагу на тое, што Марыя згаджаецца з воляй Бога, кажучы “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле Твайго слова”. “А ці кожны з нас умее так пакорна прымаць Божую волю?” – задаў прыстуным пытанне іерарх.

Пасля таго як прагучалі словы падзякі ўсім, хто дапамог арганізаваць урачыстасць, адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол капліцы і асвячэнне новага крыжа, які быў ахвяраваны дабрадзеем са Смаргоні.

Напрыканцы ўрачыстаці ганаровая грамата за дапамогу ў захаванні і развіцці духоўных каштоўнасцяў была ўручана дырэктару музея-сядзібы М.К. Агінскага Градзіцкай Людміле Уладзіміраўне. Дзякуючы за высокую адзнаку сваёй дзейнасці, дырэктар запрасіла прысутных надалей супрацоўнічаць адно з адным у культурна-духоўным развіцці, кіруючыся жыццёвым вопытам М. К. Агінскага.

Фотагалерэя

Апошнія навіны

Думкі ксяндза Боско

Калі чый-небудзь сын пакідае сваіх бацькоў, каб адказаць на сваё пакліканне, Езус Хрыстус сам займае мейсца ў гэтай сям'і.

Св. Ян Боско